20 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава-арт-праект «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі. З калекцыі „Белгазпрамбанка“, музейных і прыватных збораў».

Прэзентацыю наведаў былы міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.

Прэзентацыю наведаў былы міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.

Упершыню ў Беларусі на гэтай выставе прадстаўлены прыкладна 100 карцін, графічных твораў і адна скульптура знакамітых землякоў: Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна, Пінхуса Крэменя, Мішэля Кікоіна, Восіпа Любіча, Сэма Зарфіна і іншых.
Работы многіх з іх, быўшы прызнанымі і папулярнымі на Захадзе, упершыню можна ўбачыць у Беларусі.

У экспазіцыі прадстаўлена больш як 40 карцін з карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка», 40 — з прыватных калекцый у Беларусі і Санкт-Пецярбурга, па некалькі графічных твораў з двух музеяў: Дома-музея Марка Шагала ў Віцебску і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава працягнецца да 14 студзеня 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?