Уладзімір Радзівончык.

Уладзімір Радзівончык.

У Бельгіі памёр былы актывіст Пружанскай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і руху «За свабоду» Уладзімір Радзівончык. Пра гэта «НН» паведаміў брэсцкі грамадскі актывіст Зміцер Шыманскі.

Радзівончыку было 39 год. Апошнія гады ён хварэў на рак. Паводле ягоных знаёмых, да страшнага дыягназу паставіўся мужна. Шмат у чым яму дапамагала жанчына з Расіі. Яна ж арганізавала пахаванне.

Пахаваюць Уладзіміра ў Бельгіі 22 верасня. Ягоныя родныя на пахаванне не паспеюць. Але будуць беларусы, што жывуць цяпер у Бельгіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?