АўтоПершы легкавік Geely будзе выпушчаны ў Беларусі да канца года
У Беларусі ў верасні стартуе вытворчасць сумесных з кітайскай кампаніяй Geely легкавых аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў сёння міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч. Паводле яго слоў, цяпер завяршаюцца будаўнічыя работы на барысаўскім заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік», атрымана абсталяванне і ідзе яго мантаж, які будзе завершаны ў верасні. З гэтага моманту пачнецца вытворчасць аўтамабіляў з камплектуючых. «Я спадзяюся, што да канца года мы атрымаем першы аўтамабіль», — сказаў міністр. Цяпер праводзіцца сертыфікацыя, і да канца гэтага месяца плануецца атрымаць «ўхваленне тыпу транспартнага сродку, пасля чаго атрымаем магчымасць рэалізоўваць аўтамабіль у Беларусі». Затым аўтамабіль будзе аддадзены на выпрабаванне для атрымання адпаведнага сертыфікату ў Расіі. Міністр нагадаў, што ў кастрычніку 2011 года быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве па вытворчасці легкавых аўтамабіляў, а ў снежні — створана сумеснае прадпрыемства «Белджылі», якое было зарэгістравана ў СЭЗ «Мінск». Бакі падпісалі пагадненне аб прамысловай зборцы. У сакавіку 2012 года быў заключаны інвестыцыйны дагавор, паводле якога аб’ём укладанняў у праект складзе 244,9 млн. долараў. Праект будзе рэалізоўвацца ў тры этапы. Першы прадугледжвае, што на заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік» будуць створаны магутнасці па вытворчасці 10 тыс. аўтамабіляў у год. На гэтай пляцоўцы плануецца да 2015 года вырабіць 28.900 аўтамабіляў. На другім этапе плануецца павялічыць аб’ёмы вытворчасці да 60 тыс. аўтамабіляў у год. З гэтай мэтай у 2013–2015 гадах у свабоднай эканамічнай зоне ў вёсцы Перасады Барысаўскага раёна будзе пабудаваны новы завод з інвестыцыямі 66 млн. долараў. На трэцім этапе запланаваны выхад магутнасцяў новага прадпрыемства на 120 тыс. аўтамабіляў за год.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
4
каментары
каментаваць
Димыч напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 21:00
Алень напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 23:18
Літвінскі Воўк напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 15:28
dEDe напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 19:33
падпіска на каментары
каментары праз RSS
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|