20 год таму лэйбл Parlophone выпусціў сінгл «Creep» брытанскага гурту Radiohead. Песня ўвайшла на дэбютны альбом брытанцаў «Pablo Honey».

«Creep» — адна з самых вядомых песень Radiohead. Пэўны час іх нават называлі гуртом адной песні. Усе пытанні зняў наступны альбом Тома Ёрка і К «The Bends», які на радзіме музыкаў тройчы рабіўся плацінавым. І ўсё ж факт застаецца фактам — сваёй вядомасці і славе Radiohead не ў апошнюю чаргу абавязаныя «Creep».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?