Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены сваёй нядаўняй сустрэчай з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным [15 верасня], якая доўжылася каля 5-ці гадзін і падчас якой удалося абмеркаваць увесь комплекс двухбаковых адносін.

«Гэта была вельмі плённая сустрэча, у абсалютна добразычлівым ключы. Я з’ехаў з настроем, што нарэшце мы зразумелі, што нам у гэтым свеце сяброў будзе знайсці цяжка.

Нам двум — рускаму па вялікім рахунку народу, трэба трымацца адзін за аднаго.
Бо будзем біты па адзіночцы», — заявіў А.Лукашэнка журналістам у пятніцу на «Дажынках» у Горках.

«У нас сумеснае з Расіяй СПА. Мы па ваенна-паветраным сілам агаворвалі шмат пытанняў.

Я папрасіў падтрымкі і яе атрымаў. У бліжэйшы час мы атрымаем сучасныя самалёты для таго, каб несці дзяжурства на мяжы», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што ў ваенных самалётаў, якія маюцца ў Беларусі, сканчаецца рэсурс:

«У ваенны час мы іх падняць можам, але ў мірны час патрэбныя новыя нармальныя самалёты. Мы пра гэта дамовіліся. Мы сваю мяжу разам з прэзідэнтам Расіі дамовіліся забяспечваць належным чынам».
Лукашэнка лічыць, што, байкатуючы выбары, апазіцыя дэманструе сваю слабасць.
Такое меркаванне ён выказаў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Значыць, такія гэта партыі. Яны паказалі, што яны нішто», — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка заявіў, што лічыць рэальнай задачу па выхадзе ў 2013 годзе на сярэдні заробак у $600 пры ўмове мадэрнізацыі прадпрыемстваў, запатрабаваў максімальна нарасціць экспарт і скараціць імпарт прадуктаў харчавання, запатрабаваў канчаткова навесці парадак са спісамі чаргавікоў на жыллё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?