Старшыня ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Канаплёў лічыць магчымым увядзенне ў Беларусі альтэрнатыўнай воінскай службы.
«Я не супраць альтэрнатыўнай службы, таму што ёсць хлопцы, якім падабаецца ваенная служба, пэўныя войскі, а ёсць і тыя, хто хоча дапамагаць інвалідам», — сказаў спікер, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Уладзімір Канаплёў лічыць «высакароднымі» як службу ў арміі, так і дапамогу людзям.
«Улічваючы, што цяпер на службу ў армію ідзе адбор, я лічу прымальнай альтэрнатыўную службу. Мы павінны ўкараняць тое, што апрабавана ў свеце», — дадаў Уладзімір Канаплёў.
Фота Андрэя Лянкевіча