Усяго патрохуУ Беларусі пакуль не плануюць вяртацца на зімовы часАб гэтым БелаПАН паведаміў начальнік аддзела радыёэлектронных вымярэнняў Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі Аляксандр Галыга, каментуючы ўчарашняе ўнясенне ў Дзярждуму Расіі законапраекта аб пераходзе на пастаянны зімовы час.
«Калі ніякіх паведамленняў не будзе, то ўсё застанецца Ён дадаў, што ў адпаведнасці з законам аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў падрыхтоўка падобных рашэнняў знаходзіцца ў кампетэнцыі Міжгаліновай камісіі па часе, частаце і вызначэнні параметраў вярчэння Зямлі. «Але інфармацыі ў мяне ніякай няма, каб нейкія праходзілі змяненні», — заключыў спецыяліст. Нагадаем, Беларусь следам за Расіяй прыняла рашэнне не пераходзіць больш на зімовы час пачынаючы з восені 2011 года, пакінуўшы на сваёй тэрыторыі летні час назаўсёды. Такім чынам, час у Беларусі, якая знаходзіцца ў адным часавым поясе з Украінай, Літвой і некаторымі іншымі краінамі, з лістапада па сакавік адрозніваецца ад часу ў гэтых краінах на адну гадзіну. Пры гэтым некаторыя спецыялісты сцвярджалі, што Расія і Беларусь адмянілі не той час. Трэба было адмяніць якраз летні час, які для чалавека не з’яўляецца фізіялагічным і быў уведзены штучна для эканоміі энергарэсурсаў. Зімовы ж час у многіх краінах супадае са стандартным астранамічным. Краіны, якія не пераводзяць стрэлкі гадзіннікаў або адмовіліся ад пераходу, не выкарыстоўваюць якраз летні час.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
7
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
мясцовы2 напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 22:04
голгл напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 22:38
Alejandro напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 22:41
STATiK напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 22:46
D@rK напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 0:38
Юра напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 10:08
маразм крепчал напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 12:42
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|