Міхаіл Саладуха са «Ждановічаў» намалаціў 7700 тон збожжа.
ГрамадстваНайлепшы камбайнер краіны зарабіў за жніво $4 тысячыМіхаіл Саладуха са «Ждановічаў» намалаціў 7700 тон збожжа. Звыш 7 700 тон збожжа намалаціў сёлета камбайнер агракамбіната «Ждановічы» Міхаіл Саладуха. Перадавік пабіў усе рэкорды не толькі на Міншчыне, але і ў рэспубліцы. У шосты раз ён будзе ўдзельнічаць ў рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі», што адбудзецца ў Горках.
З Міхаілам Уладзіміравічам мы сустрэліся ў механічных майстэрнях у пасёлку Кунцаўшчына. Ён аказаўся гаваркім і жартаўлівым чалавекам. «Ваш кармілец? — кіўнуў ён, заўважыўшы ў мяне ў руках дыктафон, і засмяяўся. — А вось гэтым агрэгатам я сабе на хлеб зарабляю». Мой суразмоўца завіхаўся каля цукраўборачнага камбайна RОРА R20.45K нямецкай вытворчасці. «Камбайн, зрэшты, гатовы да работы, але яшчэ раз падстрахавацца не будзе лішнім. Чалавечы арганізм дае збоі, а гэта ж тэхніка…», — адчуваецца, што машыну ён успрымае, як жывую істоту. На ўборцы караняплодаў будзе задзейнічаны таксама старэнькі камбайн «Кляйн». Але асноўная нагрузка, бясспрэчна, кладзецца на больш новы. На ім будуць працаваць кругласутачна, пазменна — па 12 гадзін — Міхаіл Саладуха і яго напарнік Віктар Стэльмах, пераможца спаборніцтва сярод моладзевых экіпажаў камбайнаў на жніве і ўдзельнік рэспубліканскіх «Дажынак».
дзеліцца з карэспандэнтам Міхаіл Уладзіміравіч. І жартаўліва дадае: — Толькі б журналісты не перашкаджалі. Калі б не вашы калегі, то я б намалаціў і больш васьмі тысяч тон. А так — не паспееш сесці за штурвал, як чарговая брыгада карэспандэнтаў едзе: маўляў, віншуем з рэкордам! Толькі ад прэсы і даведваўся, хто з маіх калег наперадзе, а хто адстае. Але ж у кожнага свая работа. — Жніво — гэта добрая магчымасць папоўніць свой сямейны бюджэт. Калі не сакрэт, колькі ўдалося «накасіць» за сёлетнюю ўборку? — падыгрываю дасціпнаму камбайнеру. — Ніякага сакрэту няма — 34 мільёны рублёў. А разам з прэміямі і яшчэ больш. Ды ўжо палову патраціў, — адказвае ён. — Перш за ўсё ўклаў у дом. Як ні круці, а засяліліся сюды амаль 12 гадоў таму.
Толькі што знаходзіцца за межамі Мінскай кальцавой дарогі, у вёсцы Тарасава. Але дабіраецца да месца работы наш герой без праблем — на асабістым аўтамабілі, ключы ад якога ўручылі на «Дажынках» у 2007 годзе. А ўсяго Міхаіл Уладзіміравіч пяць разоў удзельнічаў у рэспубліканскім — Як атрымліваецца ў вас так спрытна пераганяць калег? — цікаўлюся ў камбайнера.
Вопыт, відаць, таксама дапамагае. На жніве я не навічок, упершыню сеў за штурвал камбайна 15 гадоў таму. Спачатку быў памочнікам камбайнера, потым стаў і самастойным, 9 сезонаў, у прыватнасці, на — А можа, якія асаблівыя сакрэты падслухалі падчас мінулых «Дажынак» у — Мы шмат пра што гаварылі з імі на свяце, зразумела, крыху дзяліліся вопытам. Толькі сакрэт поспехаў ніхто не спяшаўся адкрыць. У кожнага свае прафесійныя таямніцы, — смяецца ён у адказ. — Не зайздросцяць вашай славе і дастатку суседзі, калегі, знаёмыя? — дапытваюся ў Міхаіла. Адказвае жартам: маўляў, асабіста я зайздросціў бы сабе… А калі сур’ёзна, то яго заўсёды шчыра віншуюць з дасягненнямі. Радуецца яго поспехам і сям’я. Яна — надзейны тыл для Міхаіла Саладухі, тут яго разумеюць, падтрымліваюць. У яго цудоўныя дзеці, якія закончылі — Мабыць, і свойскую жывёлу трымаеце? — Пры доме ў нас ёсць падсобныя пабудовы, але апошнім часам, акрамя курэй, не трымаем ніякай жыўнасці. Няма часу і вострай патрэбы ў гэтым, усё можам купіць у магазіне, ды і жонку не хочацца загружаць дадатковымі клопатамі. У нас дом плошчай 118 квадратных метраў, магчыма, і не такі вялікі, але ўсё роўна спраў хапае. І прыбраць, і кашулі памыць, есці прыгатаваць — усё на плячах гаспадыні. А я дастаткова зарабляю, каб сям' я не адчувала ні ў чым патрэбы. Вось так бы ўсе мужчыны шанавалі сваіх каханых ды забяспечвалі іх матэрыяльна! Дарэчы, па сакрэце мне сказалі, што Алена Іванаўна жартам называе свайго мужа: «Мая зорка». Яны знаёмыя са школьных гадоў, а пажаніліся ў — А наконт адпачынку яшчэ не думалі? — Пакуль рана. Пасля ўборкі караняплодаў трэба камбайны праверыць, калі спатрэбіцца, нешта падрамантаваць, замяніць запчасткі і паставіць на «зімоўку» ў бокс, каб на наступны год паказаць яшчэ лепшыя вынікі… А ўжо затым і пра водпуск можна падумаць, — пачула ў адказ.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
5
каментароў
каментаваць
zmicier напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 12:46
Несцераў напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 13:08
zmicier напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 13:12
Inhvar напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 20:58
кнедлік напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 21:37
падпіска на каментары
каментары праз RSS
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|