Улада11

«Прыйшла галасаваць з-за пагроз кіраўніцтва ўніверсітэта выгнаць яе з вучобы»

Студэнты прызнаюцца назіральнікам, што прыйшлі на датэрміновае галасаванне пад прымусам.

У чацвёрты дзень датэрміновага галасавання, 21 верасня, назіральнікі працягвалі фіксаваць факты прымусу да галасавання. Асабліва паказальныя факты выявілі назіральнікі праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка». Як паведаміла каардынатар праекта назірання Анастасія Матчанка,

на ўчастку № 595 107-й Усходняй выбарчай акругі ў Мінску адна са студэнтак Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў заявіла камісіі, што прыйшла галасаваць з-за пагроз кіраўніцтва ўніверсітэта выгнаць яе з вучобы, калі яна не прагаласуе датэрмінова.
На ўчастку № 4 19-й выбарчай акругі ў Віцебску назіральнікі праекта таксама фіксавалі прымушэнне да галасавання з боку куратара групы студэнтаў.

«Участак № 595 107-й Усходняй выбарчай акругі ў Мінску наогул унікальны — там назіральнік Віктар Сенюкевіч ад ГА «Белая Русь» з’яўляецца выкладчыкам політэхнічнага каледжа, у будынку якога знаходзіцца ўчастак.

20 верасня ён пахваліўся камісіі, што загадаў сваім студэнтам прагаласаваць датэрмінова, а 21 верасня — што прасіў іх «прагаласаваць абавязкова», —
паведаміла Матчанка.

Таксама яна адзначыла, што працягваецца тэндэнцыя да завышэння яўкі выбаршчыкаў на ўчастках па ўсёй Беларусі. Участковая камісія № 449 Кальварыйскай выбарчай акругі № 104 за чатыры дні датэрміновага галасавання завысіла яўку амаль утрая. Паводле звестак назіральнікаў, за ўвесь час прагаласаваў 101 чалавек, аднак па пратаколах камісіі — 237. На ўчастку № 6 выбарчай акругі № 13 у Лунінцы (Брэсцкая вобласць) назіральнікі зафіксавалі выдачу 34 бюлетэняў, а па пратаколе камісіі было выдадзена 57 бюлетэняў.

Факты прымусу да галасавання зафіксавалі таксама назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Паводле іх звестак, на 22% участкаў, за якімі яны назіраюць, быў прымус да галасавання. Адзначаецца і завышэнне яўкі выбаршчыкаў. «

Паводле звестак участковых камісій на ўчастках, дзе вядзецца назіранне, прагаласавала 18.249 чалавек. Паводле звестак назіральнікаў — 16.059 чалавек», —
адзначыў каардынатар кампаніі Валянцін Стэфановіч.

Тую ж тэндэнцыю адзначае і кампанія партыйнага назірання «За справядлівыя выбары». «Напрыклад, у Мінскай-Аўтазаводскай выбарчай акрузе № 92 на ўчастку № 60 галасуюць курсанты Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа — за чатыры дні прагаласавала каля 35%. Нам расказваюць, што студэнтаў прымушаюць галасаваць датэрмінова куратары груп і адміністрацыя каледжа», — сказаў каардынатар кампаніі назірання Віктар Карняенка.

Акрамя таго, адзначыў ён, улада пачала маніпуляцыі са спісамі выбаршчыкаў. «На выбарчых акругах папярэдне, да пачатку датэрміновага галасавання, называлася агульная колькасць выбаршчыкаў. У пратаколах камісій, якія вывешваюцца пасля кожнага дня датэрміновага галасавання, таксама ёсць графа „колькасць выбаршчыкаў“. Мы палічылі і ўбачылі, што

камісіі заніжаюць колькасць выбаршчыкаў, зарэгістраваных для галасавання.
У сярэднім па краіне колькасць выбаршчыкаў паменшылася на 65 тысяч чалавек — на цэлую выбарчую акругу», — сказаў Карняенка.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць