Палітыка

У астравецкага актывіста правялі тры ператрусы

Мікалая Уласевіча абвінавачваюць у распаўсюдзе агітацыйных улётак.

У Мікалая Уласевіча правялі тры ператрусы. Абшукалі яго самога, ягонае аўто і хату.

З машыны канфіскавалі 116 бюлетэняў «Прававая дапамога насельніцтву», з хаты — 72 улёткі АГП «За чэсныя выбары без Лукашэнкі».

Апошні ператрус скончыўся пасьля гадзіны ночы.

Паводле Уласевіча, яго затрымалі ў Астраўцы на вуліцы і адразу прад’явілі абвінавачваньне, што ён займаўся распаўсюдам агітацыйных улётак.

Яго даставілі ў пастарунак, дзе правялі асабісты вобшук і ператрус ў ягоным аўто. Пасьля гэтага накіраваліся ў вёску Варняны, дзе жыве Ўласевіч, і правялі ператрус у ягонай хаце.

На просьбы Уласевіча выдаць яму на рукі копіі ўсіх пастаноў аб правядзеньні ператрусаў, міліцыянты выдалі толькі копію пратаколу асабістага надгляду. Уласевіч намераны абскардзіць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.

У гэты ж дзень быў затрыманы ў Астраўцы актывіст АГП Іван Крук. У міліцыі яго абшукалі, але не выпускалі да таго часу пакуль ня скончылі ператрус у хаце Уласевіча.

Радыё Свабода

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Штармавое папярэджанне — на захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы  1 +рэкамендацыі МНС, як сябе паводзіць у часе залевы.
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

25.05 НБ РБ
USD 8680
EUR 11230
RUB 277

PDF-версія

25
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY