Агітацыйная кампанія скончаная.
Палітыка«Гавары праўду!» правяла заключны пікет пад дэвізам «Мы не кідаем»Агітацыйная кампанія скончаная. Пікет прайшоў на пляцоўцы каля Камароўскага рынку. На ім прысутнічалі 26 кандыдатаў кампаніі — як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя. Мерапрыемства, паводле слоў яго арганізатараў, стала квінтэсенцыяй усіх агітацыйных пікетаў, якія праводзілі іх кандыдаты ў дэпутаты.
Прысутны на пікеце лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў падзякаваў усім удзельнікам кампаніі за работу. «Ніхто не думае, што заўтра нашы кандыдаты трапяць у парламент. Але мы ўдзельнічалі ў гэтай кампаніі, як у палітычнай — каб прыцягнуць на свой бок грамадзян Беларусі. Нам неабходная падтрымка большасці насельніцтва на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года», — заявіў Някляеў. Кіраўнік выбарчага штаба кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў адзначыў, што пікет не дарма праходзіць пад дэвізам «Мы не кідаем». « Мы не кідаем палітзняволеных — мы сочым за іх сітуацыяй, і кожны цяпер можа выказаць ім сваю салідарнасць, падпісаць паштоўку. Мы не кідаем людзей, якія ставілі подпісы за вылучэнне нашых кандыдатаў — усе кандыдаты цяпер будуць у сваіх акругах працягваць работу ў рамках кампаніі „Грамадзянскі дагавор“. Мы не кідаем сваю тэму — прадстаўляць інтарэсы людзей, якія падпісваліся і галасавалі за нашых кандыдатаў. Мы будзем працягваць сваю дзейнасць і пасля выбараў», — заявіў Дзмітрыеў. Пікет прайшоў без інцыдэнтаў пры вялікай увазе прахожых і журналістаў.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
15
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Врэдны напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 19:19
Алесь Беларус напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 19:48
Сайгон напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 19:57
Кастусь напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 20:01
Выбаршчык напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 20:08
shpak напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 20:11
Hanna напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 20:32
Viktar напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 20:37
Улад напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 20:51
minus напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 21:00
JJ напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 21:02
adva-belarus напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 21:33
Стас напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 21:33
liashkou_a напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 23:07
гарадзенец напiсаў(ла) 23 верасня 2012 у 1:05
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|