Спэцыялісты Берасьцейскай абласной управы Міністэрства ў справе надзвычайных сытуацыяў высьвятляюць, чаму абрынуўся мост праз раку Лань між вёскамі Чудзін і Пярэвалакі ў Ганцавіцкім раёне.

Сьведка здарэньня Пятро Гузаеўскі паведаміў, што напачатку мост пачаў асядаць, а пасьля складвацца, у выніку чаго пачалі лопацца бэтанаваныя пліты і выгінацца сталёвыя канструкцыі.

«Ахвяраў няма, бо разбурэньне доўжылася павольна», — адзначыў спадар Гузаеўскі.

Мясцовыя жыхары кажуць, што амаль у кожную паводку вада вымывала пясок з‑пад апораў маста. Вяскоўцы кажуць, што праз гэта мост і абрынуўся.

Вячаслаў Кулік, «Радыё Свабода»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0