Падчас перамоваў па выдзяленьні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 1,5 млрд даляраў ЗША расейскі бок назваў непрымальнай матывацыю беларускага ўраду для атрыманьня дапамогі.

Такую інфармацыю распаўсюдзіла расейскае агенцтва ПРАЙМ-ТАСС з спасылкаю на крыніцу ва ўрадзе Расеі.

Афіцыйны Менск матывуе неабходнасьць атрыманьня крэдыту падвышэньнем коштаў на расейскія энэрганосьбіты, што змусіла беларускі ўрад датаваць айчынныя нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Па меркаваньні расейцаў, гэта пярэчыць прынцыпам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, да якой Расея мае неўзабаве далучыцца.

Масква папрасіла Міністэрства фінансаў Беларусі падрыхтаваць новую матывацыю, якая ня будзе пярэчыць правілам СГА і прынцыпам міжнароднага гандлю.

Варта адзначыць, што расейцы не сьпяшаюцца з адказам у справе крэдыту. Просьба аб яго выдзяленьні зь беларускага боку прагучала напрыканцы лютага, і з таго часу пытаньне крэдыту зрабілася прадметам гандлю. Беларусь ужо й пусьціла на свой рынак расейскія тавары, і пайшла на самабмежавальныя захады ў экспарце цукру. У той жа час кіраўнік Мінэканамразвіцьця РФ Герман Грэф яшчэ тыдзень таму ня быў пэўны, ці будзе Расея вылучаць грашовую дапамогусваёй хаўрусьніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?