Палітолаг Пікулік раіць лукашэнкаўцам пайсці шляхам Бірмы
Беларускія ўлады разглядаюць непадсправаздачны грамадству дзяржаўны апарат як безумоўную перавагу ў кіраванні эканамічнымі зменамі.Па меры ўзрастання ціску з боку Расіі і Еўрасаюза што да правядзення паўнамаштабных эканамічных рэформаў, робіцца відавочна, што працэс рэфармавання не будзе адкрытым і падсправаздачным грамадству. Інклюзіўная палітызацыя рэформаў і ўключэнне розных груп інтарэсаў у працэс выпрацоўкі новых правілаў гульні ў эканоміцы відавочна ідуць насуперак рацыянальным карпаратыўным інтарэсам палітычных і эканамічных элітаў як Беларусі, так і Расіі.
З гэтага выцякаюць дзве ўзаемазвязаныя сістэматычныя рызыкі.
Ці ёсць спосабы пазбегнуць гэтай пасткі?
«Шчаслівая сям’я» краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пасля атрымання незалежнасці перажыла суэвалюцыю палітычных і эканамічных інстытутаў. Тут пераход да дэмакратыі і кансалідацыя дэмакратычных рэжымаў ішлі разам з фармаваннем рынка: рэфарматары паспяхова выкарыстоўвалі «мядовы месяц» пасля краху камуністычнага праўлення, капіталізуючыся на сацыяльным запыце на еўрапеізацыю (назад у Еўропу = назад да нармальнага жыцця). Запасу сацыяльнага цярпення хапіла на тое, каб пераадолець «даліну слёз». Палітычныя ж канфлікты і кампрамісы, і, як вынік, вымушаныя сацыяльныя кампрамісы толькі ўмацавалі дзяржаўныя інстытуты, неабходныя для эфектыўнага функцыянавання рынку.
Суэвалюцыя дэмакратыі і капіталізму ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы тлумачыцца агульнай умовай — наяўнасцю палітычных рэжымаў з пашыранай падсправаздачнасцю. Рэфарматары тут вымушаныя сумяшчаць разнастайныя і часам супярэчлівыя інтарэсы розных груп, ад якіх залежыць палітычная выжывальнасць рэфарматараў.
Па сутнасці, менавіта пашыраная падсправаздачнасць прымушае рэфарматараў шукаць кампрамісы і эксперыментаваць з новымі правіламі гульні ў эканоміцы, а таксама абараняе працэс стварэння новых правілаў ад канцэнтраванага ўплыву вузкіх груп інтарэсаў.
І наадварот, у тых краінах, дзе эканамічныя рэформы праводзіліся ва ўмовах рэжымаў з нізкай падсправаздачнасцю, стварэнне доўгачасовых правілаў гульні (эканамічных інстытутаў) і працэс размеркавання правоў уласнасці трапілі пад кантроль вузкай групы асоб, зацікаўленых у выманні сістэмных рэнтаў шляхам стварэння эканомік «пад сябе».
У палітэканамічнай літаратуры дадзены феномен часцяком называецца «захопам дзяржавы». Так, у перыяд выпрацоўкі новых фундаментальных правілаў гульні (як у сітуацыі пераходу ад сацыялізму да капіталізму) некаторыя
У выніку для рынкавых гульцоў інвестыцыі ў палітыку аказваюцца значна выгаднейшымі за іншыя аперацыі. У сваю чаргу, адказныя за прыняцце рашэнняў асобы ў сітуацыі адсутнасці грамадскага кантролю і сістэмы балансаў і процівагаў «прадаюць» асіметрычны доступ да правоў уласнасці або за нелегальныя грашовыя трансферты (адкаты, мінарытарныя пакеты ў новых карпарацыях), альбо з меркаванняў палітычнага выжывання.Так, у Расіі правядзенне закладных аўкцыёнаў, якія перадалі кантроль над ключавымі актывамі некалькім абраным фінансавым групам, стала стратэгіяй прэзідэнта Ельцына па стварэнні антыкамуністычнай кааліцыі і атрыманні рэсурсаў для правядзення выбарчай кампаніі.
Постсавецкая гісторыя мае шмат падобных прыкладаў: немагчымасць правесці макраэканамічную стабілізацыю ў Расіі ў сярэдзіне
Такім чынам, «захоп дзяржавы» робіцца «пасткай развіцця» і галоўнай перашкодай для наступнага рэфармавання,па-першае , таму, што новыя «пераможцы» зацікаўленыя ў захаванні часткова рэфармаванагастатус-кво (лібералізацыя без рэгулявання).
«Пасткі развіцця» захоўваюцца досыць доўгі час, бо працэсы, якія адбываюцца ў перыяд захопу дзяржавы, прыводзяць да залежнасці ад каляіны. Так, перагляд вынікаў прыватызацыі (нацыяналізацыя і рэпрыватызацыя нелегальна набытых актываў) можа быць нашмат даражэйшым, чым захаванне
Пры гэтым захоп дзяржавы не ёсць пагрозай ва ўмовах рэжымаў з высокай палітычнай падсправаздачнасцю (дзе прафсаюзы, няўрадавыя арганізацыі,бізнэс-асацыяцыі і г.д. маюць магчымасць кантраляваць працэс правядзення рэформаў) і нецэнтралізаванага спосабу прыняцця эканамічных рашэнняў.
Зрэшты, у кожнага правіла ёсць свае выключэнні. Удалы прыклад аўтарытарнай мадэрнізацыі — Паўднёвая Карэя.Генерал Пак Джон Хі, які стаў прэзідэнтам краіны ў 1961 годзе пасля масавых паўстанняў, атрымаў у спадчыну разбураную структуру эканомікі. Адным з яго першых крокаў стала пазбаўленне волі самых багатых бізнэсоўцаў краіны, якіх пазней вызвалялі ў абмен на частку капіталу або акцый сваіх кампаній, аддадзеных дзяржаве.
Пасля нацыяналізацыі 100% банкаў Пак атрымаў значныя рычагі ўздзеяння на бізнэсоўцаў, якія, у сваю чаргу, аб’ядналіся ў Федэрацыю карэйскай прамысловасці. Гэта прывяло да стварэння сістэмы «чаболяў» — адначасова прыватных і дзяржаўных кангламератаў, якія працуюць, як правіла, на алігархічныя сям’і і развіваюцца на аснове стратэгіі дыверсіфікацыі актываў. Чаболі мелі моцныя палітычныя сувязі, выконвалі дырэктывы дзяржавы і выступалі пасярэднікамі паміж нацыянальным і замежным капіталам.
Карэйскія чаболі (напрыклад, Samsung, LG, Daewoo і інш) зрабілі значны ўплыў на мадэрнізацыю краіны і імпарт заходніх тэхналогій. У цэлым, поспех паўднёвакарэйскай мадэлі стаўся вынікам усталявання правільнай сістэмы стрымлівання і процівагі паміж палітычнай і эканамічнай элітамі.
Чаму Беларусь не здольная на «аўтарытарную мадэрнізацыю»
Паспрабуем абагульніць сказанае вышэй, адаптуючы да канкрэтнай сітуацыі ў Беларусі.
Няма сумневаў, што кіраўніцтва Беларусі будзе імкнуцца захавацьстатус-кво як мага даўжэй, то бок удзельнічаць у еўразійскім інтэграцыйным праекце ў надзеі атрымаць фінансавую выгаду ад пэўны яго пераваг і адначасова атрымліваць рэнту, карыстаючыся промахамі і недасканаласцю інтэграцыйных інстытутаў.
У абодвух выпадках — і калі рэнтавыя даходы (ад Расіі) стануць палітычна занадта дарагімі для Лукашэнкі (г.зн. страта большага суверэнітэту ў абмен на субсідыі), і пры наяўнасціякіх-небудзь іншых формаў унутранага ці вонкавага шоку/ціску — Беларусь вымушаная будзе перайсці ад змяшанай сацыялістычнай эканомікі да пэўнай формы капіталізму.
Улічваючы той факт, што беларускія эліты і грамадства больш зацікаўленыя ў паспяховым эканамічным развіцці краіны, чым у яе дэмакратызацыі, не даводзіцца сумнявацца, што эканамічныя рэформы будуць праводзіцца без значных палітычных рэформаў.
У цэлым, усведамляючы, што ў сярэднетэрміновай перспектыве непазбежнасць рэфармавання эканомікі не падлягае сумневу, кіраўніцтва Беларусі мае на выбар шэраг рэалістычных сцэнараў.
1. Аўтакратычная мадэрнізацыя Беларусі
Першы сцэнар — паспрабаваць правесці істотную аўтакратычную мадэрнізацыю краіны.Ёсць некалькі важных перадумоваў і параўнальных пераваг такога выбару.
Рэжым Лукашэнкі грунтуецца на перанакіраванні вонкавых рэнтавых патокаў з мэтай атрымання шырокай грамадскай падтрымкі (гэта частка «сацыяльнага кантракту»), таму прэзідэнт рацыянальна зацікаўлены ў стрымліванні апетытаў сваіх стаўленікаў і папярэджанні з’яўлення сапраўдных алігархаў, усведамляючы, што групы, якія шукаюць рэнтавага даходу, могуць адпампоўваць рэсурсы, прызначаныя для куплі сацыяльнай лаяльнасці і грамадскай згоды.Па-першае , незалежна ад папулярных сярод апазіцыі міфаў, Беларусь застаецца краінай з нізкім узроўнем захопу дзяржавы.
Па-другое , ёсць і аўтакратычная перавага: вертыкальна падначалены і добра кантраляваны дзяржаўны апарат з вялікім маштабам кантролю над эканомікай; палітычная апазіцыя, якая знаходзіцца на мяжы выжывання; рэпрэсіўныя органы, здольныя ў кароткатэрміновай перспектыве ўтаймаваць шырокі пратэст; пераважна лаяльны вялікі бізнэс; парламент, роля якога зводзіцца да фармальнага штампавання прынятых наверсе рашэнняў.
Што сапраўды неабходна для аўтарытарнай мадэрнізацыі (дапускаючы, што Лукашэнка сур’ёзна вырашыць пайсці гэтым шляхам), дык гэта рэкансалідацыя сістэмы іерархічнага капіталізму, у якой працуе механізм добра кіраваных
На практыцы гэта азначае дапусканне далейшай канцэнтрацыі капіталу ў руках лаяльнага прыватнага бізнэсу праз прыватызацыю і прывілеяваны доступ да ўласнасці ў абмен на выкананне дзвюх задач.Першая — падтрымліваць наяўную сацыяльную мадэль, дзелячыся часткай рэнтавых даходаў з грамадствам і беручы пад апеку неплацежаздольнасці прадпрыемстваў з высокай канцэнтрацыяй працоўнай сілы. Другая — садзейнічаць уладам у супрацьстаянні ціску з боку расійскага капіталу і спрыяць развіццю краіны.
Тым не менш, ёсць некалькі сур’ёзных перашкод на шляху аўтакратычнай мадэрнізацыі Беларусі, якія не дазволяць Беларусі структурна капіяваць паўднёвакарэйскі шлях.
• Існуе відавочны дэфіцыт даступнай ліквіднасці, неабходнай для вялікіх інвестыцыйных праграм (асабліва ў выпадку, калі больш танныя еўрапейскія і амерыканскія крэдыты часова недаступныя). Значыць, Аляксандр Лукашэнка, калі ён хоча паўтарыць «скачок тыграў», вымушаны будзе адбіраць рэсурсы з патэрналісцкіх дзяржаўных праграм, што, у сваю чаргу, яшчэ больш паўплывае на «сацыяльны кантракт» і істотна скароціць узровень падтрымкі Лукашэнкі.
• Нягледзячы на значнае паляпшэнне сітуацыі з венчурным капіталам, высокатэхналагічнай прадукцыяй і інавацыйнымі прадпрыемствамі, Расія
Беларусь знаходзіцца ў заганным коле: прыцягненне заходняга капіталу/тэхналогій наўрад ці магчымае без палітычнай лібералізацыі і некаторых формаў вестэрнізацыі, якія, у сваю чаргу, падарвуць перспектывы аўтакратычнай мадэрнізацыі.
• Відавочны дэфіцыт сучаснага чалавечага капіталу для прыняцця рашэнняў і ведаў у тым, што датычыць прыцягнення замежных пазыкаў/інвестыцый і іх накіравання ў патэнцыйна прыбытковыя стратэгічныя галіны. Ні адна са шматлікіх дзяржаўных праграм па павелічэнні прытоку наўпростых замежных інвестыцый не выконваецца, затое назіраецца адток інвестараў з Беларусі.
Іншымі словамі, урад спрабуе вырашыць праблему нізкага ўзроўню наўпростых замежных інвестыцый шляхам давання патэнцыйным інвестарам перабольшаных, амаль афшорных льготных умоваў, страчваючы пры гэтым магчымасць абараняць нацыянальныя эканамічныя інтарэсы і ствараць рэальную каштоўнасць для эканомікі.
• Павялічваючы інтэграцыйны ціск, расійскія палітычныя і эканамічныя эліты пераследуюць свае ўласныя вузкія інтарэсы, якія могуць супярэчыць планам і стратэгіям развіцця Беларусі. Дакладней, расійскія прадпрыемствы зацікаўленыя ў сапраўднай прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, а не ў зліцці і паглынанні пасля таго, як гэтыя прадпрыемствы будуць прададзеныя мясцовымбізнэс-групам .
• Вялікае пытанне, ці будзе Лукашэнка ў стане стрымліваць апетыты груп, якія шукаюць рэнтавы даход і якія зацікаўленыя ў асіметрычных правах уласнасці. Больш за тое, мясцовыя групы могуць стварыць кааліцыі з расійскімі
• Нарэшце, пытанне не ў тым, настолькі аўтакратычная мадэрнізацыя будзе паспяховай, а ў тым, калі гэты працэс будзе згорнуты пасля свайго запуску.
Спробы ператварыць Беларусь у аўтакратычнага мадэрнізатараа-ля Паўднёвая Карэя хутчэй за ўсё прывядуць да жорсткага захопу дзяржавы, калі захопнікамі выступяць не толькі нацыянальныябізнэс-гульцы , але і расійскіябізнэс-адміністрацыйныя групы.
2. Нармальны шлях для Беларусі (
Другі шлях (на дадзены момант ён здаецца непраўдападобным) пазначае звычайны сцэнар рэформаў і, магчыма, часткова нагадвае бірманскі. У Бірме дэмакратычныя рэформы папярэднічалі эканамічным, бо кіраўніцтва краіны ўсвядоміла, што рызыка залежнасці ад рэгіянальнага гегемона — Кітая — занадта вялікая, як і кітайскія памкненні прыбраць да рук прыродныя рэсурсы ў Паўночнай Бірме.
Ідэальным паваротным момантам для ажыццяўлення гэтага сцэнару ў Беларусі магло б быць 19 снежня 2010, калі Лукашэнка яшчэ быў у стане забяспечыць сабе вонкавую легітымнасць, прасоўванне ў заходнім кірунку і выбар на карысць частковай палітычнай рэформы ў мэтах павелічэння прытоку рэсурсаў з Захаду.
Цяпер ужо можа быць занадта позна для такіх дзеянняў: відавочная стомленасць Еўрасаюза што да рашэння беларускага пытання.
Таксама можна канстатаваць дамінаванне прарасійскіх настрояў у кіроўных элітах і ў беларускім грамадстве ў цэлым; наяўнасць вялікага спісу абавязанняў, якія Беларусь павінная выконваць у рамках пачатых інтэграцыйных праектаў.Такім чынам (парадаксальна!), у інтарэсах Лукашэнкі пашырыць падсправаздачнасць урада (нават у сферы прыняцця эканамічных рашэнняў) і стварыць уплывовы інстытут грамадскага кантролю над ходам рэформ. Пры гэтым, несумненна, беларускім уладам давядзецца ахвяраваць часткай свайго рэнтавага даходу. Але ўлада можа атрымаць наступнае:Тым не менш, мінімізацыя шкоды ўсё яшчэ магчымая.
• падзел адказнасці за патэнцыйныя выдаткі ад рэформаў з недзяржаўнымі структурамі;
• інструмент для мінімізацыі прыватызацыйнага ціску Расіі (значна лягчэй абгрунтаваць «не», спасылаючыся на гульцоў, якія не падлягаюць дзяржаўнаму кантролю);
• прадэманстраваць міжнародным фінансавым арганізацыям пэўнае паляпшэнне сітуацыі, што, у сваю чаргу, дапаможа палепшыць
• звесці да мінімуму рызыку «несанкцыянаванай» гонкі за рэнтавым прыбыткам, якую ўрад будзе не ў стане кантраляваць;
• пазбегнуць пастак развіцця і частковых рэформаў/захопу дзяржавы, калі рэфармаванне ўжо пачатае.
Стратэгічны выбар беларускіх уладаў (у выпадку, калі не запозна рабіць выбар), такі: альбо страціць частку сваёй улады і ўплыву праз еўразійскую інтэграцыю і пад вонкавым ціскам гульца са значна мацнейшай перамоўнай пазіцыяй (Расія), альбо свядома ахвяраваць часткай сваіх рэнтаў і зрабіць працэс эканамічных рэформаў больш інклюзіўным.Другі шлях, безумоўна, прыярытэтны для беларускага грамадства.
* * *
Аляксей Пікулік — акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS).
Каментары