Вёска знаходзіцца паміж балотам з боку Барысава і лесам з боку Жодзіна. Раней была крама і школа — зачынілі. Жыве, па спісах выбарчай камісіі, 74 чалавекі. Яшчэ столькі — дачнікі.

Вёска знаходзіцца паміж балотам з боку Барысава і лесам з боку Жодзіна. Раней была крама і школа – зачынілі.

Вёска знаходзіцца паміж балотам з боку Барысава і лесам з боку Жодзіна. Раней была крама і школа – зачынілі.

У кабіне машыны таксама была і ахова – міліцыянт з барысаўскага райаддзела.

У кабіне машыны таксама была і ахова – міліцыянт з барысаўскага райаддзела.

Гаспадыня, не выходзячы з кухні, крыкнула праз сцяну, што байкатуе выбары, бо за каго б ні галасавалі – зачыненую краму ў вёсцы ніхто не адчыняе.

Гаспадыня, не выходзячы з кухні, крыкнула праз сцяну, што байкатуе выбары, бо за каго б ні галасавалі – зачыненую краму ў вёсцы ніхто не адчыняе.

“Віктар раней за савецкую ўласць мог парваць”, - сказаў мне V, калі мы заходзілі ў хату. Відаць, гэта праўда, бо ў сенцах вісіць палітычная мапа свету з СССР. Пажоўклая і з дзіркамі.

“Віктар раней за савецкую ўласць мог парваць”, - сказаў мне V, калі мы заходзілі ў хату. Відаць, гэта праўда, бо ў сенцах вісіць палітычная мапа свету з СССР. Пажоўклая і з дзіркамі.

выбары са сваіх турбот. "Ну нада ж ісполніць свой гражданскі доўг", - сказаў V. Пятровіч з Колем пайшлі ў іншы пакой. Муж клапатліва патрымаў жончын бюлетэнь, яна нешта чырканула. Коля неяк па-рыцарску падставіў на калене скрыню: +1.

выбары са сваіх турбот. "Ну нада ж ісполніць свой гражданскі доўг", - сказаў V. Пятровіч з Колем пайшлі ў іншы пакой. Муж клапатліва патрымаў жончын бюлетэнь, яна нешта чырканула. Коля неяк па-рыцарску падставіў на калене скрыню: +1.

Шыльда з выбарчай акругі дзіўным чынам апынулася ў хляве аднаго з вяскоўцаў.

Шыльда з выбарчай акругі дзіўным чынам апынулася ў хляве аднаго з вяскоўцаў.

Відна, што Коля ўжо стаміўся цягаць гэты драўляны куб з пустой прасторай унутры. Дый бюлетэні не асабліва яе напаўняюць людзей галасуе не шмат, але гэта звязана, хутчэй, з асаблівасцямі вясковага жыцця.

Відна, што Коля ўжо стаміўся цягаць гэты драўляны куб з пустой прасторай унутры. Дый бюлетэні не асабліва яе напаўняюць людзей галасуе не шмат, але гэта звязана, хутчэй, з асаблівасцямі вясковага жыцця.

Нехта на працы, нехта пайшоў у грыбы, нехта ўвогуле, як зазначыў V, невядома куды дзеўся.

Нехта на працы, нехта пайшоў у грыбы, нехта ўвогуле, як зазначыў V, невядома куды дзеўся.

Лідзія не ведала, за каго галасуе, сказала, каб ёй паказалі ў бюлетэні на маладога - "хай ён будзе".

Лідзія не ведала, за каго галасуе, сказала, каб ёй паказалі ў бюлетэні на маладога - "хай ён будзе".

«Точна будзем тут да вечара», — неяк бессэнсоўна гаворыць Коля, беручы ў рукі невялікую светлую скрыню са шчылінай зверху.
«Ну калі мы лісткі гэтыя разносілі (імянныя паведамленні пра выбары — Аўт.) 4 гадзіны, то даладна да цямна дасядзім. А яшчэ гэтыя грыбнікі…», — сказаў іншы член выбарчай камісіі. Як яго клічуць, я не спытаў, а бэйдж з участка хаваўся пад курткай. Дый не важна гэта. Яго я назаву проста — V.
Коля і V — члены выбарчай камісіі. Працуюць леснікамі. Прыехалі праводзіць галасаванне на старым УАЗе з кузавам.
V трохі вышэйшы за Колю. Ну і, відаць, статус у яго вышэйшы ў лясгасе — ён носіць бюлетэні. У кабіне машыны таксама была і ахова — міліцыянт з барысаўскага райаддзела. Іванавіч — клікалі яго па бацьку ўсе. З вусамі. Таксама просты міліцыянт-участковы, як і простыя леснікі члены выбаркама — светлы, трохі палысеўшы, значкі, пісталет. Апошні раз прыязджаў у гэтую вёску вясной, калі пасынак аднаго дзеда заснуў п’яны і згарэў разам з хатай.

У неспадзяванцы чытаюць маё пасведчанне, раяцца са старшынём сваёй камісіі, старшыня, відаць, тэлефануе наверх, і мужыкі-леснікі нарэшце дапускаюць мяне хадзіць з імі па вёсцы. «А то хто знае, што ты там робіш. К нам на участак з Чэхіі прыехалі. Што ім у нас нада.?« — з роўнай інтанацыяй сказаў V.

Першы дом. Сям’я пенсіянераў Сацукоў — дарэчы, самае папулярнае прозвішча ў вёсцы.
Гаспадар Віктар уважліва чытае праграмы кандыдатаў. Пра іх ён чуе першы раз.
«Віктар раней за савецкую ўласць мог парваць», — сказаў мне V, калі мы заходзілі ў хату.
Відаць, гэта праўда, бо ў сенцах вісіць палітычная мапа свету з СССР. Пажоўклая і з дзіркамі. Прагаласаваў. Гаспадыня, не выходзячы з кухні, крыкнула праз сцяну, што байкатуе выбары, бо за каго б ні галасавалі — зачыненую краму ў вёсцы ніхто не адчыняе.
Лідзія — 82-гадовая пенсіянерка і жыве адна. Не ведае, як будзе зімаваць адна, бо на вуліцы не гарыць ліхтар.
Тлумачэнне таго, навошта да яе прыйшлі мужыкі са скрыняй, пачалося пасля паўгадзіннага ляманту ў бок любой адміністрацыі і, асабліва, электрыка Мірановіча. Але V сказаў, што яго звольнілі за гарэлку. Лідзія не ведала, за каго галасуе, сказала, каб ёй паказалі ў бюлетэні на маладога — «хай ён будзе».
Ідзём далей. Пятровіч чакаў мужыкоў са скрыняй і спрабаваў злавіць хоць адзін канал на сваім тэлевізары.
«Нешта піша — нет сігнала», — кажа ён Колі. «Дык у цябе антэна не падключана», — кажа Коля, ставіць скрыню для хатняга галасавання на стол і падключае штэкер. На экране адразу з’яўляецца карцінка з ЦВК — прамое ўключэнне з прамежкавымі вынікамі па яўцы на гэтых выбарах. Гук зашкальвае. Пятровіч, як той вандал, выдзірае з разеткі штур: «Хай не мяшаюць. Дзе тут пісаць?». У Пятровіча ёсць хворая жонка, якая не магла хадзіць дый увогуле не жадала адцягваць увагу на выбары са сваіх турбот. «Ну нада ж ісполніць свой гражданскі доўг», — сказаў V. Пятровіч з Колем пайшлі ў іншы пакой. Муж клапатліва патрымаў жончын бюлетэнь, яна нешта чырканула. Коля неяк па-рыцарску падставіў на калене скрыню: +1. Кароткую размову пасля галасавання сканчаюць пералікам праблем — грошай няма, чыноўнікаў не відаць, яблыкаў у гэтым годзе не было. «Ну дзед, будзем жывы. Тэлевізар у цябе працуе — усё нармальна», — іранічна гаворыць V і мы выходзім.
Вяртаемся назад. Вуліцы ў Заруччы ідуць літарай Т. Ідзе дождж. «Можа, пакет трэба было ўзяць? Нешта паплыла гэтая пломба»,
— кажа Коля і цярэбіць мокры ліст паперы, які закрывае шчыліну скрыні, з подпісамі чальцоў камісіі. Відна, што Коля ўжо стаміўся цягаць гэты драўляны куб з пустой прасторай унутры. Дый бюлетэні не асабліва яе напаўняюць — людзей галасуе не шмат, але гэта звязана, хутчэй, з асаблівасцямі вясковага жыцця. Нехта на працы, нехта пайшоў у грыбы, нехта ўвогуле, як зазначыў V, невядома куды дзеўся.
У кожных сенцах нас сустракае медунічны пах восеньскіх яблыкаў. Частуемся ад хаты да хаты рознымі гатункамі.
Пенсіянеры Ганна Прохараўна і Дзмітрый Дзмітрыевіч таксама нас чакалі. Нават акуляры падаставалі. Ганна — гаспадыня ва ўсім, над мужам таксама. Уважліва чытае плакат з прозвішчамі двух кандыдатаў. Імёны я не запісваў — па-мойму гэта няважна. «Гэты будзе», — сказала Ганна. І старанна распісалася за атрыманыя бюлетэні тры разы. Пасля гэтак жа старанна праставіла крыжыкі ў трох бюлетэнях — за сябе, мужа і хворую маці… Паклала гэтыя тры бюлетэні стосам і склала папалам. «Стоп, стоп… Раскладзіце. А то скажуць потым, што мы самі туды накідалі…», — узбурыўся V,
і Ганна Прохараўна філігранна папала ў шчыліну тры разы.
Я не ўпэўнены, што гэта было парушэнне выбарчага заканадаўства з боку Ганны Прохараўны ці V. Так проста прасцей, ну і тым больш няважна — так у той момант думалі ўсе. Ганна захавала свой статус-кво перад мужам — у іх сям’і яна займаецца палітыкай. Я не пярэчыў. Тэлевізар таксама яна выбірала, але казала пра гэта ахвотней, чым пра свой выбар будучага дэпутата Парламента. Бо тэлевізар — для сябе, а дэпутат — ну ён як бы і не зусім для сябе… для краіны.
Коля і V працягваюць ісці па немалой вёсцы. Стракатыя дамкі дачнікаў чаргаваліся з шараватымі хатамі вяскоўцаў.
Побач усур’ёз біліся хлопчыкі школьных гадоў. «Зараз мянта паклічам», — сказаў V. Біліся далей. Участковы Іванавіч хадзіў у гэты час па хатах — збіраў апошнія навіны на падуладным яму ўчастку. Ля скрыні Іванавіч бываў толькі, калі яны пераязджалі з аднаго канца вёскі ў іншы — каму тут трэба гэтая скрыня.? Сустракаем падпітага, бруднага дзядзьку. V корпаецца ў лістах з адрасамі і імёнамі. «Тут прапісаны? Як зваць? Выбары». «Фралоў Яўген Іванавіч, 1952 года нараджэння, вуліца Школьная 4…, тры хуліганкі і ЛТП», — па-дыктарску прамовіў участковы. Жыхароў ён тут ведае лепш… Яўген прагаласаваў проста на вуліцы ля лесніковага УАЗа.
Паныласць усё гэта — падумаў я. І не з-за выбараў.
Паныласць не дазволіць ўкруціць лямпачку ля хаты Лідзіі, не дазволіць адчыніць краму для гаспадыні былога камуніста Сацука, яна нават не зможа паставіць указальнік у гэтае прыхаванае ў лесе Заручча. Як, зрэшты, не зробіць гэтага і дэпутат, якога заруччанцы сёння дакладна выбралі.

Увага: некаторыя імёны ў гэтым тэксце зменены. Любое супадзенне з іншымі ў гэты дзень цалкам магчымае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?