Фан-клуб зборнай Беларусі«Б-12» прыняў рашэнне адмовіцца ад арганізацыіфан-сектара на матчы адборачнага туру чэмпіянатусвету-2014 супраць зборнай Іспаніі [12 кастрычніка, Мінск].
«На працягу апошніх пяці гадоў
Вакол мянялася шмат, акрамя ўзроўню арганізацыі матчаў. Традыцыйна брудныя сядзенні, жудасная прапускная сістэма, якая забараняе праносіць на стадыён ўсё і ўся, хамскія паводзіны міліцыі, адсутнасць нармальнага грамадскага харчавання і многае іншае, што не дае прыемных эмоцый ад наведвання гульняў.
Кіраўніцтва федэрацыі не раз публічна задавалася пытаннем: „Як жа прыцягнуць гледача на трыбуны?“. І вось, здаецца, рашэнне знойдзена. Кошты на квіткі павялічаны ў разы.
У параўнанні з вырашальнай гульнёй супраць Босніі і Герцагавіны, якая адбылася роўна год назад, білеты выраслі ў цане (21 сектар) больш чым у 10 (!) разоў на матч супраць Іспаніі, і ў 3,5 разу — супраць Грузіі.Ці адэкватнае гэтае рашэнне, вырашаць кожнаму. Для нас адказ відавочны.
У сувязі з гэтым, намі было прынята рашэнне адмовіцца ад арганізацыі
Паход на стадыён — асабістая справа кожнага. Мы не маем права нават раіць, не тое каб заклікаць дачаго-небудзь . Алефан-сектара ў яго звыклым выглядзе не будзе.
Вышэй напісанае распаўсюджваецца толькі на матч супраць Іспаніі», — гаворыцца ў заяве на афіцыйным сайце
Нагадаем, білетны пакет на хатнія матчы зборнай Беларусі з Іспаніяй і Грузіяй каштуе ад 300 да 480 тысяч рублёў