Пра гэта заявіў 24 верасня на брыфінгу ў Мінску кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Матэа Мекачы.
Ён адзначыў, што офіс АБСЕ працаваў у Беларусі сем гадоў, да 2010 года. «Мы ўпэўненыя, што назіранне за выбарамі — гэта крок наперад у наладжванні адносін з уладамі. Мы спадзяемся, што офіс АБСЕ зможа вярнуцца ў Беларусь», — сказаў Мекачы.