Іран заблакаваў доступ да пошукавага сайта Google і яго сэрвісу электроннай пошты Gmail, выказаўшы жаданне падштурхнуць грамадзян краіны да выкарыстання лакальных рэсурсаў.Акрамя таго, улады мяркуюць, што адмова ад Google гарантуе большую бяспеку ў сетцы.
Апазіцыя краіны сцвярджае, што такім чынам урад хоча выключыць магчымасць доступу іранцаў да фільма «Невінаватасць мусульман», размешчанага на відэахостынгу YouTube, фільм выклікаў бурную рэакцыю ў мусульманскім свеце.
Міністр чыгуначных шляхоў суседняга Пакістана напярэдадні абвясціў узнагароду ў 100 тысяч даляраў за галаву стваральніка скандальнай стужкі.
0
0
0
0
0
0