«Я глыбока шкадую, што парламенцкія выбары ў Беларусі чарговы раз не адпавядалі міжнародным стандартам справядлівага і празрыстага выбарчага працэсу. У сітуацыі, калі лідары апазіцыі застаюцца ў турме, калі некаторым апазіцыйным кандыдатам адмоўлена ў рэгістрацыі, а народу затыкаецца рот, адбылася насмешка над дэмакратычнымі выбарамі.

Выбары былі азмрочаныя абмежаваннямі доступу да сродкаў масавай інфармацыі, перашкодамі, якія чыніліся міжнародным назіральнікам пры кантролі за падлікам галасоў, ды паведамленнямі пра ціск на розныя групы выбарцаў.

Беларусь па-ранейшаму ідзе па недэмакратычным шляху, пазбаўляючы сваіх грамадзян грамадзянскіх правоў ды права карыстацца перавагамі больш шчыльнага супрацоўніцтва з Еўразвязам.

Я шкадую, што ў гэтай сітуацыі Еўрапарламент не зможа аднавіць афіцыйныя адносіны з беларускім парламентам.

Я ўжо даўно страціў ілюзіі адносна добрай волі беларускага кіраўніцтва ўзяць на сябе абавязаньні дзеля таго, каб правесьці дэмакратычныя рэформы.

Еўразвяз урэшце павінен распрацаваць эфектыўную стратэгію дачыненняў з Беларуссю — гэта значыць, вырашыць, як цвёрда рэагаваць на абуральныя парушэнні правоў чалавека і вяршэнства закону ды як падтрымліваць беларускі народ і яго грамадзянскую супольнасць, якая змагаецца са шматлікімі цяжкасцямі», — заявіў Марцін Шульц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?