Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 верасня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі кароткачасовыя дажджы. Днём без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4–11°С,

максімальная днём ад плюс 16°С на паўночным усходзе да плюс 23°С на паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску 26 верасня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7–9°С,

максімальная днём плюс 17–19°С.

27 верасня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы 5–10 м/с, днём месцамі парывы да 15–17 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7–14°С, па паўднёвым захадзе да плюс 16°С,

максімальная днём плюс 20–27°С.

28 верасня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–14°С, па паўднёвым усходзе да плюс 16°С;

максімальная днём ад плюс 15°С па паўночным захадзе да плюс 25°С па паўднёвым усходзе краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?