У Вільні помнік Міндоўгу стаіць перад уваходам у Нацыянальны музей, побач з Вежай Гедыміна.

У Вільні помнік Міндоўгу стаіць перад уваходам у Нацыянальны музей, побач з Вежай Гедыміна.

Конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка ў Наваградку Міндоўгу — заснавальніку і першаму князю Вялікага княства Літоўскага — завяршаецца ў Беларусі
[конкурс быў абвешчаны год таму— НН], паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Мінкультуры і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Рашэнне аб стварэнні манумента і яго ўстаноўцы ў Наваградку прынята сумесна Міністэрствам культуры, Гродзенскім аблвыканкамам і Навагрудскім райвыканкамам.

Па словах прэс-сакратара, «кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінны быць вытрыманы ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва.

Помнік плануецца ўсталяваць у скверы на гарадской плошчы ў Навагрудку
з улікам агульнай горадабудаўнічай сітуацыі і гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці гістарычнага цэнтра горада, візуальнага ўспрымання манумента з розных участкаў плошчы».

Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя скульптары і архітэктары.

Ахвотныя могуць падаць заяўку да 26 кастрычніка па адрасе: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб.316,
паведамляе БелТА

Раней паведамлялася, што заяўкі трэба было падаваць да 10 лютага 2012 года. Эскізныя праекты павінны былі разглядацца журы ад 1 сакавіка 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0