Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета сёння на пасяджэнні абралі членаў савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання.

Падтрыманы кандыдатуры першага сакратара ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Ігара Бузоўскага, рэктара БДАТУ Мікалая Казараўца, старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, намесніка генеральнага дырэктара па карпаратыўным развіцці і якасці ААТ «Мінскі механічны завод імя Вавілава — кіруючая кампанія холдынгу «БелОМА» Аляксандра Мароза, старшыні савета рэспублікі нацыянальнага сходу Анатоля Рубінава, старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Анатоля Русецкага, памочніка дырэктара прадстаўніцтва ТАА «Е-Інжынірынг»Уладзіміра Сянько (доўгі час быў на дыпламатычнай рабоце), старшыні савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандра Шакуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?