24 верасня на сайце арабскага тэлеканала «Аль-Джазіра»з’явілася інфармацыя, што Раманчук будзе балатавацца ў 2015 годзе і мае намер аб’яднаць апазіцыю, стаць яе адзіным кандыдатам.

«Са здымачнай групай «Аль-Джазіры «, якая прыехала ў Мінск на парламенцкія выбары, мы сапраўды сустракаліся, але сэнс сказанага мною скажоны.
Я заявіў, што 2015 далёка і ўсё можа быць, а яны — мабыць, з-за адсутнасці сенсацый — інтэрпрэтавалі гэта па-свойму», — заявіў БелаПАН Раманчук.

«Прадмета для абмеркавання няма. Кропка. Я займаюся аналітыкай. Пішу кніжкі і ў бліжэйшай будучыні нічога змяняць не збіраюся», — сказаў эканаміст, які быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года і, паводле незалежных сацапытанняў, мусіў выйсці на 4-е месца прыкладна з 6% галасоў. Пасля выбараў ён мусіў пакінуць Аб'яднаную грамадзянскую партыю пад градам крытыкі, бо ў выбарную ноч пад дыктоўку сексотаў запісаў тэлезварот з асуджэннем Плошчы і калег-кандыдатаў ад апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?