Экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча затрымалі на мяжы ЗША. Супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША (USCIS) у нью-ёркскім аэрапорце імя Кенэдзі не прапусцілі яго. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе сябар палітыка Юрась Зянковіч. Афіцэр іміграцыйнага кантролю запрасіў палітыка прайсці дадатковае інтэрв’ю.

Міхалевіч прыляцеў для ўдзелу ў працы Камітэта па правах чалавека ААН.

Як вядома, Міхалевіч, якога разам з іншымі апазіцыйнымі кандыдатамі затрымалі пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў, заявіў, што ў турме КДБ яго катавалі, каб завербаваць. Ён патаемна ўцёк з краіны і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. КДБ падаў на яго ў міжнародны вышук, у выніку чаго ў Міхалевіча перыядычна здараюцца праблемы на межах. Пасля высвятлення ўсіх абставінаў, аднак, праблема здымаецца.

Так здарылася і ў аэрапорце Нью-Ёрка.

Праз 12 гадзін Міхалевіча адпусцілі на свабоду. «Пакаштаваў амерыканскія наручнікі і вобшук. Вашынгтонскае бюро Інтэрпола мяне са спісаў пакуль не зняло»,
— напісаў палітык у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?