Меркаванні2525

Блогер сфатаграфаваў ведамасці выбарцаў: яўка 5—15%!

Чкалаўская выбарчая акруга, участак № 203, час 19.40, застаецца 20 хвілін, і я — адзіны электарат у гэтым памяшканні. Распісваюся за бюлетэнь і проста фатаграфую на мабільнік, хто ў маім доме ўжо выбраў сабе дэпутата. Сачыце за рукамі.

Вось першая «хатняя» старонка — два дзясяткі прозвішчаў і… адзін (!) подпіс аб атрыманні выбарчага бюлетэня.

Маё прозвішча на другой старонцы — там яшчэ 21 прозвішча, а я другі (!), хто зрабіў гэта сёння. За 20 хвілін да заканчэння галасавання, ага. Яшчэ трое суседзяў — датэрмінова ў суботу.

Разам нас шасцёра з 42 жыхароў. І 20 хвілін. Цуд здарыцца…

Паводле гэтых фота, яўка на парламенцкіх выбарах у маім доме склала… 14,2%! Такое наогул бывае?! Праўда, гэта не ўвесь дом, але паўтара пад’езда з трох. І тут я дом свой запаважаў! Асаблівы ж дом! Мой дом не супадае з раёнам, горадам і краінай у цэлым.

Вось вам вынікі народнага выбару на маім выбарчым участку № 93: прагаласавалі 1208 чалавек з 2092 выбаршчыкаў (гэта 57,7%).

Што цалкам адпавядае яўцы ў Чкалаўскай выбарчай акрузе (58,9%), адпавядае яўцы ў Мінску (59,2%) і катэгарычна не адпавядае майму дзіўнаму дому.

Цяпер уявіце, за хвіліну да заканчэння выбараў на кожным выбарчым участку адной акругі фатаграфуем колькасць тых, хто прагаласаваў… Зрэшты, гэта занадта лёгка.

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова13

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнт расійскай «Транснафты» загінуў, выпаўшы з акна7

Партугальскі футбаліст, які загінуў у аўтакатастрофе, паехаў машынай, бо ляцець самалётам забаранілі дактары3

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы1

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве2

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

«F1»: ці ўдаўся гоначны блакбастар з Брэдам Пітам?

Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША26

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова13

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць