Жыхары ды госцi сталіцы зараз маюць магчымасць ўбачыць плакаты з тлумачэннем, што такое «ружа», «чырвонагаловік», «гарэзлівасць» ды іншыя.

Праект у падтрымку беларускай мовы «Багацце-Смак-Прыгажосць беларускай мовы» реалізаваны гэтым разам прадстаўніцтвам кампаніі Samsung у РБ з дапамогай беларускіх фатографаў, блогераў ды журналістаў, якія сталі аўтарамі здымкаў для плакатаў.

Новыя сіцілайты можна пабачыць тут: вул. Багдановіча — пр. Пераможцаў (каля ўвахода на станцыю метро «Няміга»), пр. Незалежнасці, 91, пр. Незалежнасці,71, таксама на скрыжаванні вуліц Якуба Коласа — Сурганава, Захарава — Румянцава, Кірава — Леніна, Свярдлова — Кірава, вуліцы Максіма Танка — пл. Юбілейнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0