Арнольд Шварцэнэгер вяртаецца: вядомы галівудскі акцёр, былы губернатар Каліфорніі прэзентаваў сваю кнігу «Згадаць усё. Праўдзівая гісторыя майго неверагоднага жыцця «.
Аповед пра ўзлёты і падзенні, прызнанні і скандалы, што спадарожнічалі жыццёваму шляху легендарнага Тэрмінатара, з’явіцца на кніжных прылаўках ЗША 1 кастрычніка.

У ліпені «жалезны Арні» адсвяткаваў свой 65-ы дзень нараджэння і, мяркуючы па ўсім, перажывае чарговы ўзлёт.

Нядаўна ён стаў прафесарам універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, падарыў гэтай ВНУ 20 мільёнаў даляраў і адкрыў пры ім «Інстытут Шварцэнэгера».
«Інстытут будзе займацца пытаннямі экалогіі і палітычнай скіраванасці не мае», — адзначыў яго стваральнік, пажартаваўшы, што, будучы рэспубліканцам, ён заўсёды добра ладзіў і з дэмакратамі:
«Не забывайце, што я 25 гадоў быў жанаты з дэмакраткай», — сказаў Шварцэнэгер, нагадаўшы пра скандал, які прымусіў яго пакінуць фатэль губернатара Каліфорніі.

Пра свой развод з Марыяй Шрайвер пасля таго як яна даведалася пра яго сувязі з хатняй прыслугай і пазашлюбнае дзіця, ён таксама распавёў у кнізе.

Зорка Галівуда сцвярджае, што любіць былую жонку па-ранейшаму і спадзяецца на яе вяртанне.
У чаканні ён ізноў актыўна пачаў здымацца ў кіно — у жніўні на экраны выйшаў фільм з удзелам Шварцэнэгера «Нястрыманыя-2», а наперадзе — яшчэ 5.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?