Балгарыя шкадуе адносна «атмасферы запалохвання і ўціску, якая суправаджала выбары ў Беларусі».Пра гэта заявіла
«Нас не можа не хваляваць тое, ці былі выкананы міжнародныя стандарты для свабоднага і сумленнага галасавання, — сказала Чэрнева.— Мы прынялі да ведама заключэнні, зробленыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека аб тым, што не выконваюцца многія абавязацельствы ў межах АБСЕ, у прыватнасці права грамадзян на свабоду мірных сходаў і асацыяцый і свабоду выказвання думак».
Чэрнева падкрэсліла, што Балгарыя заклікае кіраўніцтва Беларусі выконваць міжнародныя абавязацельствы па выкананні дэмакратычных прынцыпаў і норм.
«Мы будзем вітаць любы крок у гэтым кірунку і гатовыя падзяліцца сваім пазітыўным вопытам», — сказала Чэрнева.
Выбары, якія прайшлі ў Беларусі 23 верасня, назіральнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе не прызналі адпаведнымі міжнародным стандартам. Пазіцыю АБСЕ падтрымалі Еўрасаюз і ЗША. Назіральнікі СНД, наадварот, заявілі пра адпаведнасць выбараў беларускаму заканадаўству і агульнадэмакратычным нормам.
0
0
0
0
0
0