Трагедыя на тэрыторыі горскага парку ў Баранавічах адбылася ўчора, 25 верасня.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, на будпляцоўцы пункта грамадскага харчавання праводзіліся земляныя работы па пракладцы адводу каналізацыйных труб. Каля 12.40 у яме раптам абрынуўся пясок.
Аднаго з рабочых засыпала пяском па галаву, хлопец не мог дыхаць.Рабочыя, якія знаходзіліся на пляцоўцы, выслабанілі хлопца з груды пяску і выклікалі хуткую.
Пацярпеў18-гадовы студэнт трэцяга курсу Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў.
Канстанцін Турыбрын, начальнік Баранавіцкай міжраённай інспекцыі па працы: «25 верасня мы высветлілі, што
навучэнец ліцэя быў накіраваны ў будаўнічую арганізацыю для праходжання практыкі. Разам з аднакурснікам ён выконваў працы па рамонце офіса гэтай арганізацыі. У гэтым жа будынку размешчана іншая будаўнічая арганізацыя, кіраўніцтва якой і папрасіла хлопцаў папрацаваць на іх аб’екце.Са словах другога вучня ліцэя, яны пагадзіліся папрацаваць, паколькі ў той арганізацыі, дзе яны праходзілі практыку, працы для іх не было.
Некалькі дзён хлопцы працавалі на гэтым аб’екце без афармлення працоўных адносін.У момант НЗ хлопец спусціўся ў каналізацыйную яму для замеру яе глыбіні».
З дыягназам механічная асфіксія, закрыты пералом шыйнага аддзела хрыбетніка, клінічная смерць хлопец дастаўлены ў бальніцу.Лекары ацэньваюць яго стан як вельмі цяжкі. Абставіны здарэння высвятляе Следчы камітэт.
Нагадаем, летам гэтага года адбыўся абвал пяску ў катлаване ў Хойніцкім раёне. Загінулі трое дзяцей — хлопчыкі 13, 12, і 10 гадоў, двое з іх — браты. Дзеці гулялі на ўскраіне вёскі, дзе быў выкапаны вялікі катлаван глыбінёй два метры. Пясчаныя краю абрынуліся, і дзяцей засыпала пяском.
0
0
0
0
0
0