Беларусь заблакавала прапановы Расіі па ліквідацыі «распушчальнікавага» бізнэсу ў рамках Мытнага саюза, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання.
сказала крыніца. Яна адзначыла, што ў адпаведнасці з працэдурай усе рашэнні ў ЕЭК павінны прымацца на аснове кансенсусу. Суразмоўца не патлумачыў, па якіх прычынах Мінск не падтрымаў прапановы расійскага боку.«Беларускі бок заблакаваў унесеныя расійскім бокам прапановы ў Раду Еўразійскай эканамічнай камісіі, якія дазваляюць выключыць на тэрыторыі Мытнага саюза вытворчасць і экспарт распушчальнікаў, разбаўляльнікаў, змазачных матэрыялаў і біядызельнага паліва», —
Масква таксама прапанавала класіфікаваць як нафтапрадукты розныя сумесі нафтапрадуктаў са спіртам, з якіх атрымліваліся распушчальнікі і разбаўляльнікі, змазачныя матэрыялы, у выніку чаго яны таксама будуць абкладацца мытам.Як раней паведамлялася, адмова беларускага боку прыняць расейскія прапановы можа быць абумоўлена намерам Расеі выключыць прамагонны бензін з рэжыму перапрацоўкі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. Гэта ўшчамляе інтарэсы Беларусі, паколькі прамагонны бензін выкарыстоўваюць у сваёй вытворчасці прадпрыемствы беларускай нафтахіміі.
Прапанавана пашырыць пералік тавараў, забароненых да змяшчэння пад мытную працэдуру перапрацоўкі, уключыўшы ў яго спірты ацыклічныя і іх галагенізаваныя, сульфіраваныя, нітрыраваныя або нітразаванныя вытворныя; біядызель і яго сумесі, якія не змяшчаюць або змяшчаюць менш за 70% масы нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод.
Беларусь у 2012 годзе бязмытна атрымлівае нафту і нафтапрадукты з Расіі. Пры гэтым яна пералічвае ў расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай сыравіны, якая пастаўляецца за межы Мытнага саюза. Распушчальнікі, разбаўляльнікі і змазачныя матэрыялы не ўнесены ў пералік нафтапрадуктаў, пры экспарце якіх выплачваецца вывазное мыта, тады як на бензін складае 90% ад экспартнага мыта на нафту. Расійскі бок лічыць, што Мінск, павялічыўшы закупкі расійскіх нафтапрадуктаў, экспартаваў на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам распушчальнікаў.
У канцы ліпеня ў Беларусі працавала міжведамасная расійская група прадстаўнікоў профільных дзяржструктур пад кіраўніцтвам Федэральнай мытнай службы Расіі, якая правярала легальнасць вытворчасці і экспарту распушчальнікаў.
Вынікам працы гэтай групы стала спыненне паставак у Беларусь нафты, якая з’яўляецца сыравінай для іх вытворчасці. Паводле неафіцыйных ацэнак, страты расійскага бюджэту з прычыны сумнеўнага экспарту распушчальнікаў з Беларусі ацэньваюцца ў два мільярды даляраў.
У чацвёртым квартале гэтага года Расія на чвэрць абмяжуе пастаўку нафты ў Беларусь.