Зміцер Дашкевіч трымае галадоўку ў Мазырскай калоніі.

Пасля сустрэчы з адвакатам сталі вядомыя прычыны галадоўкі.
Як вынікае з інфармацыі, пратэст стаў адказам на дзеянні адміністрацыі калоніі, у прыватнасці, яе начальніка Юрыя Багданавіча Збароўскага. Зміцер Дашкевіч перадаў, што спыніць галадоўку толькі тады, калі турэмнае начальства перастане яго цкаваць і абражаць.

Вось што апублікаваў сайт Маладога Фронту.

— Зміцер Дашкевіч прыбыў у Мазыр ў ПК-20. Пры першай сустрэчы з кіраўніком калоніі той пацікавіўся, якую веру спавядае Дашкевіч.
Пачуўшы спакойнае «пратэстант», ён распавёў Дашкевічу шмат новага пра гэтую канфесію, напрыклад: «Эти ваши секты насаждаются Западом, чтобы разрушить славянскую расу!». Б’е сябе ў грудзі па праваслаўным медалі і праз маты працягвае: «Это Вы славянскую расу разрушаете!» Так перадае змест размовы Дашкевіч.
— Зміцер адмовіўся прыбіраць каранцін (атрад, дзе па прыбыцці ў калонію першыя тыдні находзяцца вязні).
Атраднік каранціна хадайнічае пра размову з ім. Збіраецца камісія. 7 чалавек. Кіраўнік Юрый Багданавіч Збароўскі: «Так, ты будзешь тут качать права, баптист, дважды кодированный алкоголик, гомосек? Ты — кучка говна, а не премьер-министр Франции». Усе крычаць на Змітра: «Посмотрите, тупая заточка какая у него? Да он же дебил!» З такою камісіяй Дашкевіч размаўляць адмовіўся. У гэты дзень яго пазбавілі ўсіх доўгіх спатканняў і далі вымову.
— У барак, куды толькі-толькі завялі Дашкевіча і дзе жыве каля сарака чалавек, прыйшоў рэжымны супрацоўнік і знайшоў на стале лязо.
Адразу звярнуўшыся да Дашкевіча, ён пытаецца: «Што, ускрыцца вырашыў?»
Павялі да начальніка рэжымнага аддзелу. «Пиши, где взял!» — загадвае ён. «Ды не маё», — адказвае Дашкевіч.
— «Было найдено у тебя в личных вещах! Да что ты думаешь про себя? Ты же алкаш, ниже плинтуса, кучка говна, ты здоровье своё оставишь здесь в ШИЗО, ты меня понял? Я тебе обещаю!» Зміцер замест гэтай заявы перадаў яму заяву пра тое, што ён распачынае галадоўку. Начальнік рэжымнага аддзелу яе змяў і выкінуў, але пры гэтым сказаў: «Я тебя посажу к блатным, там тебя оттрахают, понял? Пиши объяснения, я тебе сказал!» — «Я табе пісаць нічога не буду», — кажа Зьміцер. «Что? Что ты сказал? Да я сейчас рапорт напишу о недолжном обращениі ко мне! « — „Па тым, як ты мне тут „тыкаеш“ я падумаў, што мы ўжо фактычна сябры“.
— Прыйшоўшы назад у каранцін, Дашкевіч распавядае кіраўніку каранціну: „Гэта дэбілізм у кубе пасля Горак“.
У гэтым час у памяшканні прысутнічаў нейкі майор, які, падслухаўшы размову, дадзеную рэпліку распісаў у чарговым рапарце — „мат, абраза адміністрацыі“. І, як вынік, раніцаю новая камісія. Пазбавілі ўсіх кароткіх спатканняў. Зьміцер глядзеў на гэта ўсё і маўчаў… Але кіраўніку і гэтая рэакцыя была недаспадобы: „Так ты молчишь, провоцируешь?! Поставить тебя на проф.учёт у психолага?“ Псіхолаг паддакнула: „Да-да, ещё надо как и суицидника поставить на учёт, он же лезвие прятал!“
Звернем Вашую ўвагу, што паставіць чалавека на ўлік як суіцыдніка — гэта фактычна развязаць рукі адміністрацыі калоніі
і мець бездакорнае тлумачэнне ў выпадку нейкіх здарэнняў — „ён жа суіцыднік“…
— Пасля такіх і многіх іншых інцыдэнтаў Зьміцер адмовіўся выконваць любыя загады,
яго адправілі зноў на камісію, але там далі новы тэрмін ШІЗА.
— Паколькі Зміцер не быў пэўны, ці далучылі да асабістай справы інфармацыю пра галадоўку, ён вырашыў хадзіць з ШІЗА два разы на суткі мераць ціск, каб было сведчанне таго, што ён ад галадоўкі не адмовіўся
і не адмовіцца да таго часу, пакуль стаўленне да яго не зменіцца і прабачэнняў у яго не папросяць. Але лекарка проста выгнала яго з крыкамі: " Пошел вон!». Зьміцер напісаў на гэта скаргу ў мазырскую пракуратуру, але ці выйшла яна па-за межы калоніі, ніхто не ведае.
«Зміцер Дашкевіч у калоніі ўсяго тыдзень. Што можа быць далей — цяжка ўявіць…
У размове са мною начальнік рэжымнага аддзела прыгразіў, што калі нешта выйдзе ў СМІ — Дашкевічу будзе горш. Але я не бачу іншага варыянта, акрамя агучвання гэтых жудасных рэчаў. Дарэчы, начальнік калоніі спрабаваў выкруціць гэтую гісторыю наадварот — маўляў, Зміцер вар’яцее, лаецца матам на іх, абражае…», — распавяла падрабязнасці Наста Палажанка.
Наста Палажанка заклікае пісаць Змітру Дашкевічу лісты на адрас:
Мазыр-11, ПК-20, 247760

Таксама можна кіраваць тэлеграмы начальніку калоніі Збароўскаму Юрыю Багданавічу на адрас: Мазыр -11, ПК-20, 247760

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0