На палях паміж вёскамі Александрыя і Межнікі Шклоўскага раёну закладаецца яблыневы сад.
Зазначым, што маштаб, па традыцыі, грандыёзны. На плошчы ў 163 га зьбіраюцца пасадзіць больш за 270 тыс. фруктовых дрэваў. Звыш за 50 тыс. польскіх сажанцаў ужо растуць, а завяршыць закладку саду плянуецца толькі ў наступным годзе.
Чакаецца, што большасьць дрэваў дасьць першы ўраджай ужо ў бліжэйшую восень, а максымальную пладаноснасьць можна атрымаць празь 5‑6 гадоў. І тады Шклоўшчына, мажліва, стане самым эканамічна разьвітым раёнам вобласьці са сваёй новай папяровай фабрыкай дый шыкоўным басэйнам у вёсцы на 400 чалавек.