Сем’ям адзінацацці загінулых у Самалі беларускіх лётчыкаў і авіяінжынераў кампаніі «Трансавіяэкспарт» пералічана па 15 тыс. долараў ЗША. Пра гэта БелаПАН паведаміў дырэктар авіякампаніі Іван Гярлоўскі.

Паводле яго слоў, усе неабходныя дакументы перададзены ў страхавыя кампаніі «Белдзяржстрах» і «Прамтрансінвест» і 14 красавіка грашовыя сродкі павінны паступіць на банкаўскія рахункі атрымальнікаў страхавых выплат.

Нагадаем, 23 сакавіка самалёт Іл‑76 EW‑78849, які належыць РУП «Авіякампанія «Трансавіяэкспарт» і які вывозіў з Самалі дэмантаванае абсталяванне, знятае з пацярпелага 9 сакавіка крушэнне другога беларускага самалёта Іл‑76, быў збіты над Магадзіша. Усе 11 грамадзян Беларусі (экіпаж і тэхнічны персанал), якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?