Фотакарэспандэнт AP Сяргей Грыц быў затрыманы людзьмі ў цывільным падчас пікета "Гавары праўду!" 18 верасня 2012 г. у Мінску.

Фотакарэспандэнт AP Сяргей Грыц быў затрыманы людзьмі ў цывільным падчас пікета "Гавары праўду!" 18 верасня 2012 г. у Мінску.

ГУУС Мінгарвыканкама лічыць узровень узаемаадносінаў міліцыі з журналістамі падчас масавых акцый «дастатковым».
Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала адказ на свой зварот да начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Іоскіна.

«Існуе практыка ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі СМІ падчас правядзення грамадскіх мерапрыемстваў, у тым ліку несанкцыянаваных палітычных акцый.

У залежнасці ад абстаноўкі, супрацоўнікі груп па ўзаемадзеянні са СМІ даводзяць да ведама журналістаў інфармацыю, агучваюць каментары, выказваюць пажаданні, тлумачаць дзеючыя нарматыўна-прававыя акты»,
— адзначаецца ў адказе Аляксандра Іоскіна.

У дакуменце чыноўнік паведамляе, што лічыць узровень узаемаадносінаў супрацоўнікаў міліцыі з журналістамі ў межах правядзення грамадска-палітычных мерапрыемстваў «дастатковым».

БАЖ неаднаразова спрабавала правесці з прадстаўнікамі сілавых органаў Беларусі перамовы адносна забеспячэння правоў журналістаў на вулічных масавых мерапрыемствах.

Вельмі часта на такіх акцыях супрацоўнікі сілавых органаў не толькі не дапамагаюць, але і груба парушаюць правы журналістаў. Апошні такі выпадак адбыўся ў сталіцы амаль тыдзень таму, калі міліцыянты затрымалі і збілі групу журналістаў, якія асвятлялі ў Мінску пікет актывістаў кампаніі «Гавары праўду!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?