Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне генеральных дырэктараў ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», дзяржаўнага гандлёва-вытворчага аб’яднання «Белрэсурсы» і ААТ «Керамін».

На пасадзе гендырэктара ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» будзе працаваць Аляксандр Дзямідаў.

«Белрэсурсы» ўзначаліць Павел Семянюк.

Аляксандр Яноўскі ўзгоднены на пасаду гендырэктара ААТ «Керамін».

Лукашэнка таксама даў згоду на назначэнне Анатоля Лысюка старшынёй праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк».

Лукашэнка назначыў Віталя Прыму Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка па сумяшчальніцтве.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Габонскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Гамбія, Рэспубліцы Камерун, Рэспубліцы Малі, Рэспубліцы Сенегал і Тагалезскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве назначаны Вячаслаў Бяскосты.

Валерый Калеснік назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ірак па сумяшчальніцтве.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія па сумяшчальніцтве назначаны Андрэй Молчан.

Алег Пафераў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Шматнацыянальнай Дзяржаве Балівія і Рэспубліцы Эквадор па сумяшчальніцтве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?