У 10-м туры адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі 28 верасня «Гомель», які займае першае месца, з лікам 10:0 (5:0, 3:0, 2:0) выйграў дома ў наваполацкага «Хіміка-СКА».

Астатнія вынікі: «Металург» — «Віцебск» — 4:1, «Юніёр» — «Металургс» — 3:2, «Шахцёр» — «Нёман» — 2:3 (у авертайме), «Магілёў» — «Ліда» — 1:2.

Становішча каманд: «Гомель» — 26 ачкоў (10 матчаў; розніца шайбаў 55–14), «Металург» — 23 (8; 38–12), «Металургс» — 18 (10; 25–19), «Нёман» — 17 (10; 40–19), «Ліда» — 17 (8; 24–22), «Юніёр» — 16 (9; 19–20), «Брэст» — 9 (9; 2741), «Шахцёр» — 8 (9; 28–35)," Хімік-СКА» — 8 (9; 23–38), «Магілёў» — 6 (9; 15–40), «Віцебск» — 2 (9; 13–47).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?