З яе вынікае, што рознічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт, што вырабляюцца ў Беларусі, павысяцца на 1,9–12,9%, а на некаторыя імпартныя цыгарэты — на 4,2–5,6%.

Больш за ўсё павышаны цэны на цыгарэты беларускіх марак першага цэнавага сегмента, што вырабляюцца на ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Так, цана на цыгарэты «Мінск», «Мінск 7», «Мінск Ментол», «Мінск залаты», «Прэм’ер», «Прэм’ер 7», «Прэм’ер Люкс» павышана на 12,9% — да 3,5 тысячы рублёў за адзін пачак. Кошт цыгарэт марак Qween і Solange павялічаны на 9,7% — да 3,95 тысячы.

Рознічныя цэны на цыгарэты Velvet Blue и Velvet Red павялічаны на 8,3% — да 6,5 тысячы рублёў за пачак. Цэны на цыгарэты Magna Red і Magna Blue павышаны на 2,3% (3,99 тысячы), Glamour — на 5,6% (9,5 тысячы), Richmond — на 4,2% (17,2 тысячы), Aroma — на 5,6% (13,3 тысячы).

Рознічныя цэны на цыгарэты Style Black і Style Pink устаноўлены ў памеры 7,2 тысячы рублёў за пачак, на цыгарэты West Fusion Black, West Fusion Silver і West Fusion White — 8,5 тысячы, Velvet Ruby, Velvet Jade і Velvet Coral — 6,5 тысячы рублёў.

Папярэдняе падаражэнне цыгарэт адбылося 1 верасня, калі рознічныя цэны на асобныя маркі былі павышаны на 3,2–10,6%.

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса Беларусі, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?