Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі «Плошча» — 12‑й кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». Кніга прысьвечаная падзеям у Менску 19‑25 сакавіка 2006 году, калі ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску паўстаў намётавы лягер.

Першую частку кнігі складаюць рэпартажы, інтэрвію, апытаньні, званкі слухачоў, якія гучалі ў эфіры і друкаваліся на сайце svaboda.org у дні і ночы існаваньня лягеру. Другая частка кнігі расказвае пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў.

Канфэрэнц‑заля сядзібы Партыі БНФ ледзь умясьціла больш за сотню чалавек, якія прыйшлі на прэзэнтацыю «Плошчы». І большасьць зь іх складалі ўдзельнікі тых леташніх падзеяў, чые імёны згадваюцца ў «Плошчы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?