У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на сваёй пляцоўцы выйграла ў «Атланта» — 3:2 (1:2, 2:0, 0:0).

«Дынама» саступала 0:2, але высілкамі Лібара Піўка, Шарля Лінгле і Цеему Лайнэ вырвала перамогу.

Першы матч за «Дынама» правёў фінскі галкіпер Пека Рынэ (пяць сезонаў гуляў у «Нэшвіле»).

Пасля 11 гульняў у «Дынама» 14 балаў.

2 кастрычніка «Дынама» на «Мінск-Арэне» гуляе з яраслаўскім «Лакаматывам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0