У Менску да 2020 г. пабудуюць 15,6 км новых трамвайных лініяў. Такім чынам, агульная працягласьць трамвайных шляхоў стане 40,6 км, паведамілі ў КУП «Менсктранс».

Са словаў адмыслоўцаў, будзе створанае трамвайнае кола вакол цэнтру гораду ды арганізаваны выхад на гэтае кола зь Серабранкі. Гэта дазволіць падвысіць якасьць і транспартных сувязяў з цэнтрам гораду, разгрузіць перанасычаныя аўтобусамі ды тралейбусамі праспэкт Ракасоўскага, вул.Сьвярдлова, Аранскую. Апроч таго, такія захады палепшаць экалягічную абстаноўку ў гэтых раёнах.

Паводле праграмы разьвіцьця пасажырскага транспарту Менску, ад вул.Малініна да вул.Кастрычніцкая (1-я чарга) будзе пракладзена 6,7 км трамвайных лініяў, а ад вул.Мясьнікова да прасп.Машэрава — 4,7 км. Акрамя таго, прадугледжваецца перанос трамвайнае лініі са Старавіленскага тракту на вул.Нававіленскую для стварэньня паўнавартаснай магістралі Даўгінаўскага напрамку.

Фота з сайту Гарадзкі транспарт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?