Гэта славуты Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, што знаходзіцца на 1-м завулку Акрэсціна.

У самой турме гэтую навіну інтэрнэт-газеце«Беларускія навіны» адмовіліся каментаваць. Аднак стала вядома, што праект капрамонту ЦІП быў распрацаваны яшчэ ў снежні 2011 года. У выніку мадэрнізацыі будуць перапланаваныя і замененыя ўнутранае аздабленне памяшканняў і вентыляцыйная сістэма, а таксама аконныя блокі.

На час рамонту ЦІП «сутачнікі» будуць адбываць пакаранне ў ізалятары часавага ўтрымання. Ён размешчаны ў суседнім будынку.

Нагадаем, што праваабаронцы і грамадскія актывісты неаднаразова падавалі скаргі на ўмовы ўтрымання ў турме на Акрэсціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?