Як толькі спынілася схема з пастаўкамі растваральнікаў з Расіі, сітуацыя ў замежным гандлі зноў рэзка пагоршала.

Сальда вонкавага гандлю таварамі за жнівень склала прыблізна -$386 мільёнаў.
І гэта без уліку вяртання нафтавых мытаў у расійскі бюджэт. Дакладнай лічбы Белстат не называе, аднак за студзень-ліпень дадатнае сальда складала $2,014 мільярда, а за студзень-жнівень — $1,628 мільярда.
Гэта першы месяц у годзе, калі сальда стала адмоўным. Аднак змена тэндэнцыі стала заўважнай ужо месяц таму, калі сальда склала ўсяго +23,2 мільёна.

Галоўная прычына — спыненне (ці прынамсі абмежаванне) экспарту растваральнікаў. Па словах Міхаіла Мясніковіча, апошняя цыстэрна з растваральнікаў пакінула тэрыторыю Беларусі 4 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?