Не мог паверыць, што амаль у цэнтры Менску праходзіць такая выстава! У апошні дзень вырашыў наведаць. Пра габелены першага паверху ня трэба распавядаць, гэта тэмы не датычыцца.

Падняўшыся па лесьвіцы, першае, што вы маглі заўважыць - поліптых NON-STOP. Можна разглядаць хвілін 20. Я нават сфоткаў яго. Затым адразу кідаецца ў вочы вялікі звон пасярэдзіне залы. З бел-чырвона-белай стужкай наверсе. Ён таксама застаўся ў мяне на фота. Апасьля гэтага, вочы здалёк сустракаюць партрэт К. Каліноўскага. А затым яшчэ, і яшчэ... Можна шмат чаго напісаць наконт ўсіх твораў. Але вось что таксама было цікава - хто прысутнічаў на выставе.

Народу было не шмат. За тую гадзіну, якую я там знаходзіўся, прыйшлі чалавек дваццаць. Я заўважаў амаль кожнага. Нейкія жанчыны -мастацтвазнаўцы. Звычайны мужчына з жонкай - спецыяльна прыйшлі паглядзець на "Слязу Жыгімонта" ды "Адмарозкаў". Нейкая глямурная дзяўчына - шмат часу разглядала той самы поліптых. Шмат студэнтаў было; дзіцяці ўзбуджана камэнтавала нейкую работу - "Глядзі, мама, якія у цеткі вялізныя ногі!". Пенсіянеркі інтэлігентнага выгляду. Я нават зь імі пагутарыў па-беларуску. Мне казалі, што на моладзь толькі і надзея. Вельмі ўзрадаваўся ад такіх слоў.

Але вось прайшоў нейкі час, трэба было ісьці дадому, і я шукаў альбом для запісаў. Знайшоў - ён быў на століку, за якім сядзела нейкая цётка-пенсіянерка - ахоўнік выставы. Першае, што яе ўразіла - як гэта я магу пісаць левай рукой? Ды так уразіла, нібыта мядзьведзя на вуліцы пабачыла. А потым пачалося:

Цётка: Вы же в оппозиции?

Я: Да. Но я не активист, просто я их поддерживаю.

- И на площадь вы тоже ходите?

- Конечно!

- Ну вот объясните мне, ну вот в чём ваша цель? Зачем вы конкретно идёте на площадь?

- Чтобы выразить недовольство властью, выразить протест!

- Нет, ну вот чем вам плохо живётся? Вроде и одеты вы неплохо, и кушать есть что, и учитесь вы наверное! Так зачем что-то менять?

- Понимаете, у человека кроме потребностей есть ещё какие-то цели в жизни, идеи...

- Ну хорошо, что вот вы конкретно хотите у нас изменить?

І вось тут мне стала сорамна... Я так шмат хацеў ёй растлумачыць, але з першага разу не ведаў што адказаць.

- Во-первых, у нас некоторые люди, особенно молодые, сидят в тюрьмах только потому, что думают иначе, чем остальные. Как можно сажать за идеи?

- Ну почему - вот Козулина посадили, и правильно сделали, нечего было на рожон лезть.

- Козулин очень резко высказался в отношении Лукашенко, и его действительно поддерживали многие. И ещё у него была конкретная программа действий.

Мае апошнія слова яна на адчула. Ці не жадала адчуваць. Але гаворка зайшла аб мітынгах.

- А кто у вас организатор?

- Какой организатор?

- Ну вас же кто-то на митинги водит, кто же вас собирает, организовывает?

- Вы знаете, я сам хожу, по своей воле, безо всяких организаторов. И вообще, все те, кто приходит на митинги, сами себе хозяева, никто никого не обязывает.

Я хацеў дадаць - "Мы ж не стада баранаў, каб нас хтосьці пасьвіў!", але гэта было б вельмі непрыемна.

- А вот мой сын говорит - никогда не пойду на площадь! Стоят там, кричат что-то! А работать кто будет? И вообще - может вам просто нравится вот так ходить и митинговать? Просто так, безо всякой цели?

- Все митинги имеют цель - высказать недовольство, протест, добиться конкретных целей. Есть же 12 требований от ЕС, вот мы и добиваемся, чтобы их выполнили. Понимаете, лично я не сторонник революций, и я понимаю, почему на Украине сейчас кризис. Никто же не требует, чтобы Лукашенко взял и ушёл, от него требуют выполнить те 12 условий. А если он их выполнит, так и митинговать перестанут. Наступит другая жизнь.

Я разумеў, што мяне пачало ўжо хістаць ва ўсе бакі. Але як мне ёй, пражыўшай жыццё у вёсцы, растлумачыць?

Я жадаў распавесьці ёй пра гэтыя дванаццаць патрабаваньняў, але нават сам запамятаваў палову зь іх. Ганьба мне:) Між тым я заўважыў газэты, якія яна чытала - СБ, Камсамолка. Ці ёсьць сэнс далей размаўляць?

Тым часам яна змоўкла, а я сядзеў і думаў, что пісаць у альбоме. Яна заўважыла гэта.

- Не знаете, что написать?

- Не знаю как выразить.

- А вам выставка понравилсь?

- Конечно! Выставка такой направленности, да ещё в центре Минска. Я думал её как обычно запретят.

- Нет, ну приезжали же из КГБ, посмотрели, сказали ерунда какая-то, пусть висит. Не знаю, что тут интересного. Вон этот (Марочкин) вообще Гитлера на стену повесил. Что это такое... А эти фотографии с красно-зелёной проволокой - что к чему, не поймёшь...

- Ну, вы знаете, это же больше как символы...

- Ай, вот люди говорят что выставка скучная какая-то. Народ хочет, чтоб было весело!

Усё. Тут я ўсё зразумеў. Гэтая фраза, адразу расплюшчыла мне вочы на сапраўдныя мэты, якія наш народ, як казала жанчына, шукае ў мастацтве. Не, ніколі ў гэтай краіне нічога не адбудзецца, калі ўсё сапраўды так. Нам ніколі нічога не зьмянць, калі ўсе так ставяцца да мастацтва. Калі існуючае пакаленьне пэнсіянераў ня можа пазбавіцца ад старага, саўковага ладу мысленьня, дык хаця б дзяцей ды юнакоў трэба навучаць, што мастацтва робіцца не дзеля вясельля, а дзеля розуму ды душы чалавечай. І што поп-музыка аніякіх адносін да мастацтва не мае, таксама трэба тлумачыць. А гэтая жанчына шчэ ў музэі працуе! Ганьба такім працаўнікам. Вясельля ёй захацелася.

Да... Сумна ўсё гэта канешне. Гляджу я, як шмат людзей ходзіць у музэі ва ўсім сьвеце, ды дзіўлюся - чаму ў Беларусі так не паважаюць мастацтва???

Якія вашыя меркаваньні?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?