Андрэй Кабякоў

Андрэй Кабякоў

«Прайшло, мабыць, ужо дастаткова часу для таго, каб вы не проста ўвайшлі ў курс справы, а разабраліся з той сітуацыяй, якая складваецца ў МУС і падпарадкаваных структурах. На вашы плечы легла цяжкая задача па рэфармаванні МУС, — сказаў Лукашэнка.

— Я ўжо ўдакладняў гэтую задачу публічна ў агульных рысах: нам не патрэбна ніякая ломка МУС, а таксама пераносаў, фармальных мерапрыемстваў быць не павінна.
Мы павінны спакойна правесці гэта рэфармаванне, зрабіўшы некалькі крокаў. Калі мы гатовыя зрабіць першы крок у нейкім напрамку, значыць, мы павінны зрабіць, не руйнуючы структуру, не парушаючы прынцыпаў працы міліцыі».

Лукашэнка падкрэсліў, што ў працэсе рэфармавання не павінна быць дэстабілізавана сама праца МУС. Больш за тое, яна павінна быць палепшана. «Яна павінна быць больш эфектыўнай», — адзначыў ён.

«Ну, а самае галоўнае — мы ні ў якім выпадку не павінны пакрыўдзіць людзей у пагонах.
Гэта не які-небудзь папулісцкі лозунг — так сапраўды павінна быць. Бо яны ж нікуды не падзенуцца, застануцца ў нашым грамадстве. А гэта найбольш ўплывовыя людзі, да іх грамадства прыслухоўваецца, — сказаў Лукашэнка.
— Таму крыўдзіць людзей ні ў якім разе нельга. „Крыўдзіць“ можна тых, хто не хоча працаваць, хто здраджвае інтарэсам службы. Вось з такімі трэба без шкадавання расставацца. Але калі нехта памыліўся, трапіў у міліцыю не па закліку сэрца, няхай ён ідзе на іншую працу».

«Мы павінны пакінуць здаровы, моцны не проста касцяк, а кулак у МУС, які годна будзе несці сваю службу і галоўным не будзе ставіць нават і грашовае забеспячэнне. Гэта, вядома, важна, але ён павінен перш за ўсё казаць пра службу.

Я ўжо казаў, што вельмі дрэнна ўспрымаю вайскоўцаў, якія перш чым казаць пра службу, свой абавязак, пачынаюць крычаць аб заробку і кватэрах.

Зразумела, што гэтыя пытанні мы павінны вырашаць, і мы іх будзем вырашаць. Але, рэфармуючы МУС, падпарадкаваныя структуры, міліцыю наогул, мы павінны вельмі акуратна да гэтага падыходзіць. Лепш не спяшацца.

Але галоўнае — не пакрыўдзіць людзей», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама паведаміў, што рэфармаванне ў бліжэйшы час закране не толькі органаў міліцыі, але і іншых дзяржаўных органаў:

«Я сёння даручыў стварыць дзяржаўную камісію. Яе ўзначаліць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта [Кабякоў]. Памочнік кіраўніка дзяржавы Наталля Пяткевіч будзе ў яго намеснікам. Яны збяруць дзяржаўную камісію па рэфармаванні органаў дзяржаўнай улады».
«Мяркую, што нам прыйдзецца прыстойна падкараціць у дзяржаўных структурах, думаю, адсоткаў дзесьці на 25–30.

Унізе менш, уверсе пабольш, прыбраўшы непатрэбныя функцыі і значна потым павялічыўшы грашовае забеспячэнне і заработную плату дзяржслужачых. І адсюль — міліцыі, ваенных і гэтак далей, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Я разумею, што мы адразу з гэтай задачай не справімся, але яе таксама трэба пачынаць.

Я гэта кажу таму, што вы павінны арыентавацца не на скарачэнне нейкіх структур з мэтай павелічэння іншых структур МУС, а на скарачэнне ў нейкай ступені ў патрэбных памерах таксама і нашых органаў міліцыі».

«Але мы павінны адразу падумаць аб павелічэнні ўлады міліцыі. Ні ўчастковы, ні міністр, ні іншыя, ніхто не павінен бегаць па дзесяць разоў па адным і тым жа месцы і ўгаворваць кагосьці.

Міліцыянт павінен прыйсці і на падставе выразна заканадаўча прапісаных нормаў запатрабаваць выканання абавязкаў той ці іншай асобай і больш там не з’яўляцца, — падкрэсліў Лукашэнка. — Тады і колькасць не патрэбна такая».

«Гэта значыць, ўзмоцніцца і адпаведная ўлада службовых асоб у міліцыі, і не толькі ў міліцыі. Тады мы значна можам скарачаць дзяржаўны апарат, міліцыю, іншыя падраздзяленні і значна павялічваць грашовае забеспячэнне і заробак.

У адваротным выпадку народ не прыме павелічэнне заработнай платы, дапусцім, напалову. Народ не ўспрыме, калі ён будзе маленькую зарплату атрымліваць, а мы разрослы бюракратычны апарат будзем фінансаваць нашмат вышэй, чым сярэдняя зарплата па краіне
. Усё павінна быць сумленна, аб’ектыўна і справядліва. Гэта будучыня», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Таму, можа быць, у нас і не атрымаецца, як мы раней планавалі, мець, дапусцім, участковага і яго памочніка.
Можа быць, узмацніць значна ўладу ўчастковага, каб яму не прыйшлося звяртацца да іншых рычагоў і іншым людзям для рэалізацыі сваіх паўнамоцтваў. Я асабіста гатовы на гэта пайсці. І, думаю, людзі нас зразумеюць. Галоўнае, каб быў мір, спакой у грамадстве і гарантавана бяспека людзей», — дадаў Лукашэнка.

Ігар Шуневіч паведаміў Лукашэнку аб папярэдніх выніках работы па рэфармаванні сістэмы органаў унутраных спраў і планах на будучыню. Гэты працэс развіваецца па трох асноўных напрамках: ідэалагічнае і кадравае забеспячэнне органаў унутраных спраў, рэфармаванне міліцыі грамадскай бяспекі і рэфармаванне крымінальнай міліцыі. Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы даў шэраг даручэнняў адносна далейшай працы ў гэтым ключы, акрэсліўшы асноўныя рубяжы і этапы ўдасканалення органаў унутраных спраў. Таксама вырашана, што ў бліжэйшы час на гэтую тэму адбудзецца асобная нарада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?