1 кастрычніка ў касы мінскага стадыёна «Дынама» паступілі квіткі на гульню БАТЭ — «Баварыя», якая адбудзецца ў аўторак. Іх кошт складае 300, 200 і 80 тыс. рублёў. Кошт пакетаў на тры гульні — 700, 450 і 200 тыс. рублёў.

Нягледзячы на немалыя сумы, ля касаў стадыёна з раніцы з'явіліся чэргі. Як паведамляла напярэдадні прэс-служба барысаўскага футбольнага клуба, на хатнія матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў было прададзена больш за 15 тыс. білетных пакетаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?