Лідэр Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк на сайце prauda.org пракамэнтаваў візыт лідэра беларускай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча ў Санкт‑Пецярбург.

Пазьняк працытаваў словы Мілінкевіча адносна зімовага нафтагазавага канфлікту з Расеяй: «Беларуская улада, якая доўга атрымлівала прэфэрэнцыі, у выніку аказалася няўдзячнай і стала выступаць супраць Расеі. Мне за гэта сорамна». Камэнтар Пазьняка ляканічны: «Камэнтаваць тут няма чаго. Але любы беларускі абывацель прачытае такое і, ведаючы пра цьвёрдую пазыцыю Лукашэнкі ў канфлікце з Пуціным, параўнае і скажа: «Якая мразь!» Гэты пераплюнуў нават незабыўнага Ганчарыка (якога таксама падбіралі ў Маскве)».

Варта нагадаць, што Аляксандар Лукашэнка, гаворачы пра Мілінкевіча, ужыў словазлучэньне «шалудзівыя людзі». Пазьняк знайшоў сваё слова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?