ХК «Дынама-Мінск» прапанаваў новы праект, гэтым разам у сферы СМІ: часопіс «Дынама», прысвечаны беларускаму спорту, яго найбольш прыкметным і значным персаналіям.

Над выпускам часопіса «Дынама» працаваў шэраг вядомых журналістаў на чале з шэф-рэдактарам выдання, рэдактарам аддзела спорту газеты «СБ-Беларусь сегодня» Сяргеем Канашыцам.

Наклад першага нумара складзе 1500 асобнікаў, ён налічвае 64 старонкі. Цана: ад 20 да 30 тыс. рублёў у залежнасці ад пункту продажу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?