Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Беларусі, 3 кастрычніка ў краіне чакаецца воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі дажджы, раніцай і днём месцамі навальніцы і моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8—14°С,

максімальная днём плюс 13—19°С, па паўднёвым усходзе плюс 20—23°С.

У Мінску 3 кастрычніка таксама воблачна з праясненнямі. Ноччу невялікі дождж, днём часам дождж, магчымая навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9—11°С, максімальная днём плюс 14—16°С.

4 кастрычніка ў Беларусі захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны па паўднёвым захадзе месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6—13°С, максімальная днём плюс 13—20°С.

5 кастрычніка па краіне таксама воблачна з праясненнямі. Ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6—13°С, максімальная днём плюс 11—18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?