«У Мінску прынялі ўдзел у галасаваньні толькі 34% выбарцаў, а ва ўсіх буйных гарадах сярэдняя яўка склала 43%», — адзначаюць падпісанты. «Прычына разыходжаньня з афіцыйнымі вынікамі выбараў — паўсюднае фальшаванне пратаколаў выбарчых камісій з завышэннем яўкі выбарцаў амаль у 2 разы і адсутнасць празрыстага падліку галасоў на ўсіх участках».

У дакуменце пералічваюцца тыповыя парушэнні Закону аб выбарах:
прымус да галасавання; «каруселі», калі невядомыя асобы па некалькі разоў галасавалі на розных участках; укідванне бюлетэняў за грамадзянаў, якія не прыйшлі на ўчасткі; фальшаванне галасавання на даму; назіральнікам не далі магчымасці бачыць падлік галасоў.

Назіральнікі кампаніяў «За справядлівыя выбары» і «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падалі больш за 1170 скаргаў на дзеянні выбарчых камісій.

Заяву падпісалі прадстаўнікі:
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай Партыі, Беларускага Руху, «Еўрапейскай Беларусі», Беларускага прафсаюза РЭП, Маладога Фронту, Рады інтэлігенцыі.

Выбары ў палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу адбыліся ў Беларусі 23 верасня. Са 110 дэпутатаў абрана 109. Ніводзін з прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партыяў і рухаў не трапіў у парламент. Міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ прызналі, што выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?