Чарговая місія Міжнароднага валютнага фонда ў справе пасляпраграмнага маніторынгу будзе працаваць у Мінску 18 -- 29 кастрычніка. Місію ўзначальвае Дэвід Гофман.

«Мэта місіі — правядзенне трэцяга постпраграмнага маніторынгу беларускай эканомікі. Пасля заканчэння працы місіі справаздача будзе абмяркоўвацца Радай дырэктараў МВФ», — заявіў Інтэрфаксу супрацоўнік офіса МВФ.

«Візіт місіі дасць магчымасць беларускім уладам і супрацоўнікам фонда абмеркаваць эканамічную палітыку ўладаў і перспектывы развіцця нацыянальнай эканомікі ў 2013 годзе», — дадаў суразмоўца.

2 кастрычніка міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў, што краіна гатовая выконваць новую крэдытную праграму Міжнароднага валютнага фонда. Ён сказаў, што супрацоўніцтва з МВФ «не з'яўляецца для нас закрытай тэмай», але прызнаў што ў перамовах з гэтым фондам ёсьць складанасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?